«Верталёты, якія належаць ахове Лукашэнкі, не парушалі мяжу з Польшчай». У МЗС адрэагавалі на заяву дэпутата Еўрапарламента
3 жнiўня 2023 у 1691059800
«Зеркало»
Беларускія верталёты, якія належаць ахове Аляксандра Лукашэнкі, не парушалі мяжу з Польшчай. Пра гэта заявіў ТАСС прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Так у Мінску адрэагавалі на заяву экс-кіраўніка польскага ўрада, а цяпер дэпутата Еўрапарламента Уладзімежа Чымашэвіча ў эфіры радыё RMF FM. Палітык сказаў, што два верталёты, якія, паводле сцверджання польскага боку, 1 жніўня парушылі паветраную мяжу Польшчы, належаць ахове Лукашэнкі.
- Учора польскаму часоваму паверанаму ў справах у нашым МЗС было максімальна падрабязна ўсё паказана і растлумачана паводле звестак аб'ектыўнага кантролю. Ніякага заходу на польскую тэрыторыю не было, проста не было такога факту. Таму дапушчэнні Уладзімежа Чымашэвіча ні ў якай частцы не адпавядаюць рэчаіснасці, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.
Нагадаем, 1 жніўня ў небе над польскай вёскай Белавежа ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы заўважылі беларускія вайсковыя верталёты. У аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы запэўнівалі, што парушэння паветранай прасторы зафіксавана не было, але ўвечары 1 жніўня Міністэрства абароны Польшчы заявіла пра тое, што парушэнне паветранай прасторы краіны беларускімі вайсковымі верталётамі ўсё ж адбылося. У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі. Беларусь адхіліла абвінавачанні ў парушэнні паветранай прасторы Польшчы.
2 жніўня МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы і папрасіла «не нагнятаць сітуацыю».