СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня

21 сакавiка 2025 у 1742549580
Ігнат Пекарэвіч / «Зеркало»

Працягваецца ідэнтыфікацыя і прыцягненне да адказнасці ўдзельнікаў вулічных акцый за мяжой. Праведзеныя ператрусы ў рамках крымінальнай справы, паведамілі 21 сакавіка ў Следчым камітэце.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Следчы камітэт

Удзельнікаў замежных акцый, якія прайшлі 26 студзеня, у СК назвалі «экстрэмісцкім актывам». Сілавікі правялі ператрусы па іх «месцах рэгістрацый і на аб'ектах рэальнай уласнасці».

«Высвятляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для наступнага забяспечання кампенсацыі нанесенай дзяржаве шкоды. У рамках расследавання ўсе ўдзельнікі вулічных дзеянняў за мяжой, а гэта каля 400 чалавек, прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе», - паведамілі ў СК.

Ведамства разам з іншымі органамі працягвае выящляць «памагатых экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый».

Таксама ў СК прыгразілі адказнасцю ўдзельнікам акцый на блізкі Дзень Волі, які святкуецца 25 сакавіка. Абяцаюць даць «прынцыповую» прававую ацэнку і прааналізаваць «звесткі пра патэнцыйных і фактычных удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў, з мэтай ідэнтыфікацыі іх асобаў і далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем механізму спецыяльнай вытворчасці».

Нагадаем, 26 студзеня ў еўрапейскіх гарадах і Нью-Ёрку прайшлі акцыі пратэсту супраць чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У варшаўскім маршы ўдзельнічала лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Пасля гэтага ў СК завялі крымінальную справу і пагражалі адказнасцю 365 удзельнікам замежных акцый. Было «прынятае рашэнне пра прыцягненне фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці (то-бок потым іх змогуць завочна асудзіць. - Заўв. рэд.)».

Падобнае адбывалася і пасля замежных святкаванняў Дня Волі ў 2024 годзе.

Навiны па тэме:

«Носите маски, очки, парики». Латушко обратился к будущим участникам зарубежных акций ко Дню Воли после угроз СК

Автоэлектрика из Лиды трижды осудили в Беларуси и объявили в розыск. Вот его история

Чэрвенская разня. Як двухтысячную калону вязняў забівалі падчас пешага маршу з Мінска — трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР

Полная версия