Мінчук вярнуўся дадому пасля двухгадовай адсутнасці і знайшоў велізарныя даўгі па камуналцы. Ён здзівіўся, адкуль яны, — здаецца, разгадка простая

25 сакавiка 2025 у 1742888100
Вера Караўская / «Зеркало»

Мінчук два гады прабыў у лекава-працоўным прафілакторыі (ЛПП), а калі вярнуўся да сябе дадому, выявіў, што ў пакоі разбітае акно, а камунальныя паслугі адключылі за даўгі. Ён здзівіўся, адкуль узялася пазычанасць, і пайшоў з гэтым пытаннем да ўладаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Мінчук жыве ў прыватызаваным пакоі двухпакаёвай кватэры, які належыць яму. Два апошнія гады прабыў у ЛПП, і ўвесь гэты час ягоны пакой быў замкнуты. Статус іншага не зусім зразумелы, хто жыў у ім - невядома. Газу ў кватэры не было і раней, цяпер няма і святла - адключылі. Сантэхніка не працуе, акно выбітае, рама зламаная.

Вярнуўшыся з ЛПП, мужчына зарэгістраваўся беспрацоўным, пры спрыянні службы занятасці знайшоў працу. Аднак ёсць яшчэ адна непрыемнасць: назапашаная пазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, пра якую мужчына даведаўся ад судовага выканаўцы.

Мінчук здзіўляецца: як магла ўтварыцца пазычанасць, калі камунальнымі паслугамі ён не карыстаўся - яго фізічная адсутнасць пацвярджаецца дакументальна. Лічыльнік у кватэры адзін, агульны на два пакоі, - цяжар жа доўгу ляжыць на ім адным. У разліковых лістках за працу, якая выконваецца ў ЛПП, ніякая пазычанасць не адзначалася і, адпаведна, не кампенсавалася. Лічба ж набегла вялікая: агульная сума доўгу на гэты момант - каля 4,3 тысячы рублёў.

Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран дапусціў, што пазычанасць магла сабрацца не толькі за час знаходжання ў ЛПП - не выключана, што яна цягнецца з ранейшага часу.

У выніку вырашылі, што акно адрамантуе ЖЭС, а пазычанасць па выплаце пені заканадаўства дазваляе пагашаць у растэрміноўку - з адпаведнай заявай можна звярнуцца ў адміністрацыю раёна. Туды ж, а канкрэтней - у службу «Адно акно», Арцём Цуран параіў мужчыну звярнуцца па матэрыяльную дапамогу.

Навiны па тэме:

«Работаю за границей — значит, „тунеядец“?» Кого сейчас включают в списки «иждивенцев» и чем это грозит

Ввели изменения для «тунеядцев» — как для уехавших за границу, так и для оставшихся в стране. Силовикам, похоже, еще больше развяжут руки

ЕРИП грозит проблемами некоторым пользователям, если они не совершат одно весьма простое действие. Что надо предпринять и в какие сроки

Полная версия