1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. В Латвии хотят частично закрыть пункт пропуска «Патерниеки» — «Григоровщина». В чем причина
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  6. Рекорд по доллару, который никто не ожидал: прогноз по валютам
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  9. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
Читать по-русски


У пачатку сакавіка тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Беларусі затрымалі выхавальніка, які дзесяць гадоў гвалтаваў дзяцей і здымаў усё на камеру. МУС заявіла, што ахвярамі педафіла стала мінімум 70 дзяцей. Паводле чытачоў «Люстэрка», усё гэта адбывалася ў невялікім населеным пункце Віцебскай вобласці. Расказваем, што пра яго вядома.

Фото: pixabay.com
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

З этычных меркаванняў і з меркаванняў бяспекі імя суразмоўніцы змененае. Яе звесткі ёсць у рэдакцыі.

Затрыманы Мікалай працаваў выхавальнікам у адным з дзіцячых садкоў Віцебскай вобласці. Гэты дзіцячы садок мясцовыя жыхары называюць паміж сабой «элітным». Ён знаходзіцца ў цэнтры, і калі сям’я не жыве побач, запісацца туды цяжка. Знаёмая затрыманага Марыя апісвае яго як «таленавітага, культурнага і спакойнага чалавека».

— Калі б не доказы ў выглядзе відэа, ніколі б не паверыла, — прызнаецца жанчына. — Дзеці яго любяць. Наколькі я ведаю, у старэйшых групах яго ведалі многія хлопцы і дзяўчаты, нават тыя, у каго ён не быў выхавальнікам. Ён таксама праводзіў дні нараджэння для хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку для сваіх выхаванцаў.

Мяркуючы па сацсетках Мікалая, яму 41 год, нарадзіўся ён у тым жа населеным пункце, дзе жыў і працаваў. Не жанаты, дзяцей няма. Яго бацька — былы міліцыянт, мама — супрацоўніца бальніцы.

Марыя кажа, што ў Мікалая быў свой дом і ён жыў асобна ад бацькоў. Паводле словаў нашай суразмоўніцы, мужчына любіць падарожнічаць, на яго старонцы «ВКонтакте» — фота з розных краін.

Паводле знаёмай, Мікалай працаваў не толькі ў садку, але таксама вёў гарадскія мерапрыемствы. На сайце садка ёсць інфармацыя, што ён кіраваў спартовым танцавальным кружком:

— Здаецца, яму прапаноўвалі стаўку ў Доме культуры, ён адмовіўся. Сказаў, што любіць дзяцей. Хоць па зарплаце і адказнасці ў культуры лягчэй.

Пра іншы бок жыцця Мікалая даведаліся выпадкова. Паводле звестак АНТ, маці з малагадовым сынам зайшлі ў краму і сустрэлі там выхавальніка. Хлопчык на яго адрэагаваў негатыўна — замітусіўся і схаваўся за маму. Увечары жанчына завяла з сынам даверлівую размову. І тут дзіця, якое так любіла гуляць з выхавальнікам, раптам назвала яго кепскім.

— Ён сказаў пра тое, што гэты чалавек рабіў з імі кепскія рэчы, — казала мама пацярпелага хлопчыка ў эфіры АНТ. — Калі дзеці засыналі, ён засоўваў руку пад коўдру і пэўныя маніпуляцыі здзяйсняў. Яшчэ яго сябар падвяргаўся такім жа дзеянням з боку дарослага.

Паводле інфармацыі АНТ, мужчына ўсё здымаў, у яго знайшлі 400 гігабайтаў дзіцячага порна. Пра тое, што ў мужчыны былі відэа таго, што ён рабіў з дзецьмі, кажа і нашая суразмоўніца.

— Казалі, у камп’ютары ў яго ўсё па папках, усё падпісанае, — расказвае Марыя. — Чула, адной з мамаў следчы тэлефанаваў, пытаўся пра сына — ён таксама ходзіць у гэты садок. Сказаў, цікавяць толькі хлопчыкі.

Як менавіта ўсё адбывалася, Марыя не ведае.

— У горадзе кажуць, што ў суботы ў садку ён нейкія дадатковыя заняткі праводзіў для дзяцей, якія ў школу збіраюцца, некаторыя дадому дзяцей да яго вадзілі. Але гэта ўсё чуткі, — працягвае суразмоўніца.

На пытанне, як так доўга дзеянні Мікалая маглі заставацца ў таямніцы ў маленькім населеным пункце, у Марыі адказу няма:

— Магчыма, ён быў добрым псіхолагам. Кажуць, былі бацькі, якіх насцярожвалі паводзіны педагога. Яны звярталіся да адміністрацыі садка, але ім адказвалі, што Мікалай — найлепшы выхавальнік.

Як стала вядома «Люстэрку», пасля здарэння дырэктарка дзіцячага садка звольнілася, а начальніка мясцовага аддзела адукацыі знялі з пасады.

У дзіцячым садку нам пацвердзілі, што загадчыца звольнілася. Каментаваць сітуацыю там адмовіліся. Былая кіраўніца ўстановы на нашае паведамленне ў сацсетках не адказала. У аддзеле па адукацыі гаварыць пра сітуацыю таксама не сталі. Толькі ўдакладнілі, што ранейшы начальнік больш не працуе.