Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


У вёсцы Мядзельскага раёна адбылася гісторыя, якая нагадвае трылер: двое вяскоўцаў дзеля старой залатой манеты катавалі свайго знаёмага. Той усё роўна не сказаў ім, дзе яна ляжыць, нягледзячы на збіццё палкай і прыкладанне гарачага праса, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Утюг, которым пытали сельчанина в Мядельском районе. Фото: УСК по Минской области
Прас, якім катавалі вяскоўца ў Мядзельскім раёне. Фота: УСК па Мінскай вобласці

Увечары 15 траўня двое жыхароў вёскі Брусы 45 і 47 гадоў выпівалі ў гасцях у знаёмага. За размовай яны ўспомнілі, што іх 40-гадовы аднавясковец некалькі гадоў таму знайшоў у лесе дзве залатыя дзесяцірублёвыя манеты 1899 года з выявай расійскага імператара Мікалая ІІ. Праз год пасля ўдалай знаходкі ён папрасіў аднаго з прыяцеляў дапамагчы з продажам аднаго чырвонца, але той яго згубіў. Мужчыны вырашылі пайсці да яго і даведацца, ці засталася другая манета, каб забраць каштоўнасць сабе і выгадна прадаць.

Кошт такіх манет на аўкцыёнах — каля 2−3 тысяч рублёў.

Калі мужчыны прыйшлі да аднавяскоўца дадому, той спаў. Налётчыкі абвінавацілі яго ў крадзяжы металу і пачалі патрабаваць манету як кампенсацыю — ён адмовіўся. Тады гаспадара дома пачалі збіваць кулакамі і палкай, але гэта таксама не спрацавала. Нарэшце візіцёры вырашылі выкарыстаць прас.

Палка, которой били сельчанина в мядельском районе. Фото: УСК по Минской области
Палка, якой білі вяскоўца ў Мядзельскім раёне. Фота: УСК па Мінскай вобласці

«Зламыснікі падключылі бытавы прыбор у электрычную разетку і, прыкладаючы да грудзей, жывата і твару ахвяры гарачы прас, патрабавалі расказаць, дзе знаходзіцца рэліквія. Аднак і такім спосабам ім не ўдалося дамагчыся жаданага. Нягледзячы на зверскія катаванні, пацярпелы не расказаў пра месца захоўвання каштоўнасці, і, застаўшыся ні з чым, налётчыкі ўцяклі з месца злачынства», — расказалі ва УСК.

Прычым у міліцыю ўладальнік золата не звяртаўся. Ён хадзіў з апёкамі па вёсцы, дзе яго траўмы праз некалькі дзён убачылі мясцовыя і выклікалі хуткую. Медыкам ён расказаў, як атрымаў сляды на целе, а тыя ўжо паведамілі міліцыянтам. Налётчыкаў затрымалі, эксперты канфіскавалі манету, прас і палку.

Монета, которую с использованием пыток хотели отобрать у сельчанина в Мядельском районе. Фото: УСК по Минской области
Манета, якую з дапамогай катавання хацелі адабраць у вяскоўца ў Мядзельскім раёне. Фота: УСК па Мінскай вобласці

Абодва затрыманыя афіцыйна працавалі, адзін з іх быў судзімы за нанясенне цяжкіх траўмаў. Цяпер у дачыненні да іх завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 207 КК (Разбой, учынены групай асоб), фігуранты пад вартай. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.