Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


У горадзе Буча Кіеўскай вобласці невядомы мужчына ўзарваў сябе ў аўто гранатай. Выбух адбыўся пасля таго, як ён пачаў пагражаць кіроўцу за адмову везці яго на мяжу з Беларуссю. Пра гэта паведамляе паліцыя Кіеўскай вобласці.

Автомобиль, в котором произошел взрыв. Фото: полиция Киевской области
Аўтамабіль, у якім адбыўся выбух. Фота: паліцыя Кіеўскай вобласці

Як расказалі ў паліцыі, каля 10.50 ім паступіла паведамленне ад жыхаркі горада пра тое, што ля яе дома адбыўся выбух у аўтамабілі.

«Як папярэдне высветлілі праваахоўнікі, да 59-гадовага кіроўцы аўтамабіля Kia ў машыну сеў невядомы мужчына і, пагражаючы гранатай, запатрабаваў адвезці яго на мяжу з суседняй дзяржавай. Кіроўца паспеў пакінуць аўто, невядомы ўзарваў боепрыпас. Чалавек загінуў на месцы. Кіроўца цялесных пашкоджанняў не атрымаў», — паведамілі падрабязнасці праваахоўнікі.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале «Це Ірпінь, Гріша», кіроўца Kia расказвае, што невядомы спачатку папрасіў падкінуць яго да Гастомеля, а потым запатрабаваў везці на беларускую мяжу.

«Я яму кажу: „Я цябе не павязу“. Ён дастае з кішэні гранату і кажа: „Мне страчваць няма чаго“», — расказаў кіроўца.