Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  13. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


«Калі годзе ў 93-м ты хацеў каго ўбачыць — ты ішоў на Панікоўку, браў бутэлечку „Старажытнага“ піва, сядаў на лавачку і пачынаў чакаць. Рана ці позна гэты чалавек там з’яўляўся», — расказваў адзін з удзельнікаў гурта «Нейра Дзюбель». Пра тусовачны Мінск 1990-х, часу галечы, свабоды і неймаверных магчымасцяў, выходзіць кніга «Ад Панікоўкі да Шайбы». Дзякуючы выдаўцу нам удалося пазнаёміцца з працай да старту продажаў — расказваем, пра што будзе гэтая кніга.

Фото из книги Павла Волотовича и Алексея Ковалева «От Паниковки до Шайбы»
Фота з кнігі Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва «Ад Панікоўкі да Шайбы»

Яе аўтары Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў стрэлілі ў 2021-м з кнігай «Огромная тень дождевого червя», прысвечанай культаваму беларускаму музыку Аляксандру Кулінковічу, лідару гурта «Нейра Дзюбель». Працуючы над ёй, аўтары, паводле іх уласных словах, даведаліся пра вельмі цікавыя і памятныя месцы мінскіх дзевяностых — і вырашылі пра іх расказаць.

Кніга пра Кулінковіча выходзіла ў выдавецтве «Янушкевіч», чыя праца ў Беларусі спынілася праз умяшанне сілавікоў. Цяпер выдавец Андрэй Янушкевіч адрадзіў ініцыятыву за мяжой. Адной з навінак стала новая кніга Валатовіча і Кавалёва.

Сваё даследаванне яны падзялілі на тры часткі: Мінск тусовачны, Мінск клубны і Мінск «залаты». Галоўным крытэрам сістэматызацыі стала наяўнасць грошай у кішэнях герояў.

Як пісаў у прадмове Валатовіч, «Беларусь 90-х была беднай дзяржавай. І, як у любой беднай дзяржаве, галоўнай прыкметай была адсутнасць сярэдняга класа. Былі вельмі бедныя і вельмі багатыя людзі. Хтосьці насіў адну пару абутку тры гады запар зімой і летам, хтосьці будаваў чацвёрты паверх свайго катэджа».

«Цэнтр Мінска гудзеў з самай раніцы да позняй ночы»

Фрагмент карты тусовочного Минска 1990-х. Изображение: книга Павла Волотовича и Алексея Ковалева «От Паниковки до Шайбы»
Фрагмент карты тусовачнага Мінска 1990-х. Выява: кніга Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва «Ад Панікоўкі да Шайбы»

Першы раздзел, «Мінск тусовачны», расказвае пра людзей, якія бавілі свой вольны час на лавачках у скверах і на прыступках у падземных пераходах, часам не маючы ў кішэні нават жэтона на метро. Большасць месцаў тусоўкі знаходзілася ў цэнтры.

«Тусовачны Мінск 90-х — гэта дзясятак месцаў паміж станцыямі метро „Кастрычніцкая“ і „Няміга“. Абысці іх можна хвілін за 15 прагулачным крокам. Вось Панікоўка, проста насупраць — Сцяна Цоя, пад праспектам — Труба, проста над ёй — „Цэнтральны“, крыху далей — „Макдоналдс“, побач — Алейка і Фелікс, за „Макдоналдсам“ — П’яны двор, а далей — „Пінгвін“ і Художка. А калі завярнуць за рог — то вось ужо зноў Сцяна і Панікоўка. Кола замкнулася», — пішуць аўтары.

Паводле іх, удзельнікамі тусоўкі было «некалькі сотняў чалавек, якія кружылі там вясной, летам, восенню і часам нават зімой. Большасці з іх ужо даўно няма ў жывых. Штодня там слухалі музыку, гралі музыку, складалі музыку, ужывалі алкаголь, куплялі наркотыкі, прадавалі наркотыкі, ужывалі наркотыкі, цалаваліся, займаліся сэксам, уцякалі ад міліцыі, біліся са скінхэдамі, біліся з гопнікамі, шукалі грошы на ежу і выпіўку. А на наступны дзень — усё тое самае. І так дзень за днём, год за годам. Хтосьці паспеў вырвацца з тусоўкі, кагосьці яна засмактала. Камусьці яна каштавала здароўя, многім яна каштавала жыцця».

«Калі я ўпершыню трапіў у Барселону, то адразу ж успомніў 50-годдзе Перамогі ў Мінску, 9 траўня 95-га: такое ж адчуванне свабоды і свята. Людзі плавалі ў Свіслачы, купаліся ў фантанах, усюды прадаваліся піва і ежа, не было ніякіх металадэтэктараў, цэнтр Мінска гудзеў з самай раніцы да позняй ночы», — успамінаў музыка, гітарыст гурта «Красные Звёзды» Яўген Бялоў. Яго ўспаміны прыводзяцца ў кнізе. А яшчэ — дзясяткаў іншых прадстаўнікоў мінскай тусоўкі дзевяностых.

У пісьменніка Адама Глобуса тусоўка таго часу звязаная з эратычнымі ўспамінамі: «У 1991 годзе мы з жонкай у падземным пераходзе на Кастрычніцкай зрабілі першую эратычную выставу — з голымі цёткамі. Прадавалі білеты і зарабілі нармальна. У СССР не было ні эротыкі, ні парнаграфіі, н****а не было! Усё было табуяванае. Калі Цой ў фільме „Игла“ сказаў слова „трахаешся“, то гэта прагучала як выбух гранаты — проста уууух! І сэкс-рэвалюцыя была асноўнай прабіўной сілай. У нас у 90-х пачалі выходзіць кніжкі з эратычнымі анекдотамі, у кіёсках пачалі прадавацца відэакасеты з парнафільмамі. І ўсё раптам стала дазволена. І гэта спрацавала. Потым з’явіліся гей-клубы, „Лямбда-форум“, гей-прайды — дафіга ўсяго адбылося. І я лічу гэта вялікім дасягненнем з таго, што зрабіла маё пакаленне».

«Першы ў Мінску конкурс бодзі-арта c голымі мадэлямі, тады гэта было шакавальна»

Фрагмент карты тусовочного Минска 1990-х. Изображение: книга Павла Волотовича и Алексея Ковалева «От Паниковки до Шайбы»
Фрагмент карты тусовачнага Мінска 1990-х. Выява: кніга Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва «Ад Панікоўкі да Шайбы»

Другі раздзел — «Мінск клубны» — прысвечаны спробе закласці традыцыю clubbing у Мінску 90-х. Там жа аўтары тлумачаць, чаму яна аказалася не вельмі паспяховай.

Паводле іх словаў, у канцы 1980-х «сфармавалася пакаленне адміністратараў, якія мроілі пра мінскія клубы ў заходнім стылі — з барам, інтэр'ерам, стылістыкай гуртоў-выступоўцаў, сваёй унутранай ідэалогіяй. Прычына, з якой усе вялікія задумы праваліліся, была простая — грошы, а дакладней, іх адсутнасць. Грошай не было ні ў арганізатараў клубаў, ні ў іх наведнікаў. У выніку дзеля павелічэння прыбытку даводзілася даваць граць усім запар. А канцэпцыя шыкоўнай барнай стойкі з барменам-віртуозам у рэальнасці ператваралася ў неабходнасць прадаваць гарэлку і піва, набытыя за гадзіну да канцэрта ў суседнім гастраноме».

Адным з культавых месцаў аўтары называюць падвал ДК МТЗ. Спярша там адкрыўся клуб пад назвай «Пиво и горячие сосиски у Толстого Мо», потым за кароткі перыяд на гэтай пляцоўцы адзін аднаго змянялі клубы «Пивное шоу», «Толстый Мо», «Астролябия-Шоу», «Три поросенка» і «Четыре апельсина». Менавіта тут адбыліся першыя канцэрты гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» (1990), «Нейра Дзюбель» (1991) і N.R.M. (1994).

Трэцяя частка, «Мінск залаты», прысвечаная ўстановам, куды траплялі адзінкі: за вечар тут выдаткоўваліся сумы, роўныя сярэднегадавым зарплатам звычайных мінчукоў. «У сярэдзіне 90-х я вяла мерапрыемствы, часам даволі незвычайныя, — успамінае вядоўца Тамара Лісіцкая. — Напрыклад, першы ў Мінску конкурс бодзі-арта C голымі мадэлямі, тады гэта было шакавальна. Або прэзентацыя прэзерватываў класа люкс. Далі заданне — прыдумаць прэзентацыю тавару, але без пошласці. Я прыдумала такі ход: пры ўсіх адкрыла прэзерватыў, нацягнула яго на мікрафон і гаварыла далей, а якасць гуку пры гэтым не пагоршылася. Маўляў, вось ён які тонкі».

«Я не была тусоўшчыцай, — расказвае тэлевядоўца Наталля Наважылава. — Але да мяне ў клуб хадзілі займацца жонкі і каханкі мінскіх „аўтарытэтаў“, вось яны і тусаваліся. Пасля трэніровак я была мёртвая, а там жа трэба было піць, курыць і танчыць да раніцы. А ў мяне кожны раз з раніцы альбо здымка, альбо чарговая трэніроўка. Часам былі такія „запрашэнні“, ад якіх нельга было адмовіцца, у гэтым выпадку даводзілася ісці. Часцей за ўсё я аказвалася ў гэтых развясёлых месцах на здымках маіх праграм. Усе гэтыя „Рэактар“, „Макс-Шоу“, „Мэдысан“ я разглядала выключна як пляцоўку для здымак».

Прэзентацыя і першыя продажы кнігі «Ад Панікоўкі да Шайбы» пройдуць 16 снежня ў Варшаве — Беларускі моладзевы цэнтр (пл. Канстытуцыі, 6), 18:00, а таксама 18 снежня ў Вільні: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Віленская, 20), 15:00.