Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


Беларускі спявак Сяргей Пархоменка (які выступае пад псеўданімамі Сярога і «Полиграф ШарикOFF») наведаў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Адміністрацыя навучальнай установы правяла для Сярогі экскурсію, «пазнаёміла з гісторыяй і традыцыямі Мінскага СВВ, умовамі пражывання сувораўцаў».

«Спявак расказаў, што ў дзяцінстве хацеў стаць сувораўцам, але мары не наканавана было спраўдзіцца. Ён адзначыў, што вучылішча займае асаблівае месца сярод навучальных установаў нашай краіны, з’яўляючыся школай ваенна-патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання, а сувораўцы — прыклад абавязку і гонару, высакароднасці і прыстойнасці. Менавіта ў сценах МСВВ выхоўваюць сапраўдных патрыётаў Беларусі», — дала справаздачу прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

У каментары ВаенТБ спявак расказаў, што застаўся задаволены экскурсіяй.

— За адукацыю трэба змагацца, і я прыйшоў сюды ў тым ліку каб пераканацца, што тут за розумы, сэрцы і душы дзяцей змагаюцца. Тут аснова — гэта савецкія традыцыі. Гэта традыцыя савецкай адукацыі. Вось гэта ключавое. Тут хлопцы атрымліваюць сярэднюю школьную адукацыю і пры гэтым рыхтуюцца абараняць тое, што ёсць іх каштоўнасцямі, — сказаў на камеру Сярога.

Нагадаем, спявак Сярога быў вядомы ў Беларусі ў пачатку нулявых у першую чаргу як выканаўца хітоў «Черный бумер», «Возле дома твоего», «King Ring». Творчасць Сярогі была разлічаная на рускамоўную аўдыторыю.

З 2010 года беларускі спявак стаў суддзёй праекта «X-фактар Украіна». Тры гады праз атрымаў бестэрміновы від на жыхарства ва Украіне, дзе доўгі час жыў і працаваў.

У 2021 годзе ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону ён сказаў, што яму спадабалася ва Украіне адразу ж пасля прыезду:

— Краіна для жыцця, краіна для любові, краіна для творчасці. Яна і цяпер для мяне такая ж, — адзначыў Сярога, падкрэсліўшы, што жыве на два гарады: Кіеў і Харкаў.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання Сярога знік з публічнага поля. Спявак «усплыў» у Беларусі, дзе з кастрычніка 2021 года з’яўляецца чальцом журы праекта «X-фактар».

Нагадаем, у 2021 годзе былая жонка рэпера, украінская танцорка Паліна Алало — прайграла суд за дзяцей. Па рашэнні Кіеўскага апеляцыйнага суда ад 2 лютага непаўналетнія сыны Марк і Платон засталіся жыць з бацькам, пісалі Fakty.ua.