Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У сакавіку 2021 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аднавіў працу пасля перапынку, звязанага са звальненнем амаль усёй трупы. За два гады, што прайшлі з таго моманту, новае кіраўніцтва так і не змагло набраць дастатковую колькасць новых актораў, а таму запрасіла іх з Расіі. Цяпер на афіцыйным сайце тэатра з’явіліся іх прозвішчы — каротка расказваем, што вядома пра гэтых людзей. Адразу заўважым, што беларускай мовы ніхто з расіян не ведае.

Здание Национального академического театра имени Янки Купалы в Минске, 2019 год. Фото: TUT.BY
Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, 2019 год. Фота: TUT.BY

У красавіку 2023 года ў тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «Рамэа і Джульета». Паставіць яго Данііл Філіповіч, адзін з некалькіх беларускіх рэжысёраў, якія пагадзіліся супрацоўнічаць з тэатрам пасля звальнення практычна ўсёй трупы.

На ролю Джульеты заяўленыя дзве акторкі. Адна з іх — Ганна Мешчаракова. Дзяўчыне 22 гады, у 2022-м яна скончыла Маскоўскі інстытут сучаснага мастацтва (ІСМ). Сярод моваў, якія яна ведае — руская, англійская і французская (апошняя са слоўнікам).

Анна Мещерякова. Фото: kinolift.com
Ганна Мешчаракова. Фота: kinolift.com

На ролю Рамэа таксама заяўленыя два акторы. Партнёрам Мешчараковай, імаверна, будзе яе аднакурснік па ІСМ Барыс Цяцеркін. Яму 24 гады, ён ведае рускую і англійскую мовы, пазіцыянуе сябе ў інстаграме як «заезджы артыст са сталічным глянцам».

Борис Тереркин. Фото: vk.com
Барыс Цяцеркін. Фота: vk.com

Іншыя выканаўцы галоўных роляў у спектаклі — беларускія студэнты, якіх узялі ў трупу яшчэ раней, у 2021-м.

На ролю Мантэкі запрасілі расіяніна Мікалая Юшкевіча. Яму 58 гадоў. Замежных моваў ён практычна не ведае (адзначанае толькі веданне нямецкай на школьным узроўні). Сярод свежых работ у кіно пераважаюць серыялы, апошнім часам у тэатры ён не граў (вядома толькі пра яго працу ў адным з маскоўскіх тэатраў у сярэдзіне 1990-х).

Николай Юшкевич. Фото: castingcinema.ru
Мікалай Юшкевіч. Фота: castingcinema.ru

На ролю жонкі Мантэкі заяўленыя дзве акторкі. Адна з іх — расіянка Святлана Гусарава. У 1987-м яна скончыла Яраслаўскае тэатральнае вучылішча. Доўгія гады была акторкай мінскага Моладзевага тэатра (2000−2017), потым працавала ў сталічным Новым драматычным. У іх рэпертуары ў гэты перыяд практычна не было спектакляў на беларускай мове.

Ролю Меркуцыа грае Ілля Галушкін. Яму 23 гады. Ён таксама з Масквы, у 2022-м скончыў «ГИТИС», да гэтага ў Беларусі не працаваў.

Илья Галушкин. Фото: instagram.com/galusha
Ілья Галушкін. Фота: instagram.com/galusha

На ролю Мамкі запрасілі расіянку Інэсу Іскакаву. Ёй 27 гадоў, яна скончыла Яраслаўскі тэатральны інстытут. Ведае рускую і англійскую мовы.

Инесса Искакова. Фото: kinolift.com
Інэса Іскакава. Фота: kinolift.com

Таксама ў трупе цяпер працуе выпускніца маскоўскага «ГИТИСа» Наталля Шчарбакова (у гэтым спектаклі яна не занятая).

Акрамя таго, у трупу ўзялі і некалькіх новых беларусаў. Гэта Аляксандр Гусеў, які доўгі час працаваў у Новым драматычным тэатры, і Алена Мазгова — вядома, што ў 1998-м яна сыграла галоўную ролю Саламеі Брыніцкай у серыяле «Пракляты ўтульны дом», а ў 2013-м была занятая ў спектаклях незалежнага беларускага «Тэатра Ч».

У эпізадычнай ролі ў спектаклі «Рамэа і Джульета» занятая беларуска Марыя Калесніковіч. Ёй 23 гады. Яна скончыла мінскую Акадэмію мастацтваў як акторка музычнага тэатра (а не драматычнага). У сваёй анкеце яна прызнавалася, што руская мова для яе родная, а вось беларускай і англійскай дзяўчына валодае са слоўнікам.

Мария Колесникович. Фото: kinolift.com
Марыя Калесніковіч. Фота: kinolift.com

Між тым, Купалаўскі тэатр усе гады свайго існавання працаваў на беларускай мове. Калектыў спецыяльна запрашаў педагогаў (напрыклад, легендарнага дыктара Іллю Кургана), якія ставілі акторам вымаўленне і разбіралі моўныя нюансы.

Пасля публікацыі тэкста з рэдакцыяй звязаўся адзін з расійскіх акцёраў, які прыйшоў на працу ў тэатр. Заявіў, што ён і яго калегі ведаюць беларускую мову:

«Паралельна пакуль рэпеціравалі, вучылі мову і нам дапамагалі акцёры тэатра. Адна з актрыс, педагог па маўленню ў Акадэміі і каледжы мастацтваў, добра ведае ўсе правілы і дапамагала нам з вымаўленнем. Складана толькі са словамі, якія падобныя на рускія і сачыць за Ч і Г».