Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  13. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


На гэтых выходных мы расказвалі, як TikTok-блогерка Ганна з нікам @alicekrispi абурылася, знайшоўшы вельмі падобныя рэчы ў беларускага брэнда і ў інтэрнэт-крамах. Гісторыя атрымала працяг: брэнд Swan, кофтачку якога раскрытыкавала Ганна, адказаў дзяўчыне. І нават зрабіў цікавую прапанову. Расказваем падрабязнасці.

Сравнение кофт от локального бренда и Wildberries. Фото: скриншот видео аккаунта в TikTok @alicekrispi
Параўнанне кофтаў ад лакальнага брэнда і Wildberries. Фота: скрыншот відэа акаўнта ў TikTok @alicekrispi

Што адбылося?

У сваім роліку ў TikTok Ганна параўнала дзве кофтачкі, якія выглядалі вельмі падобна.

— Вось такая кофтачка ад беларускага брэнда SWAN. Да яе ідзе топік (я яго не ўзяла), і яна каштуе 180 рублёў. З мінусаў — тырчаць ніткі [на рукавах], зробленая яна максімальна неакуратна, — казала дзяўчына на відэа, дэманструючы першую знаходку.

Пасля гэтага Ганна разгарнула яшчэ адну, практычна ідэнтычную, рэч, якую, з яе словаў, замовіла на Wildberries за 37,46 рубля. А следам на відэа з’явіўся скрыншот з сайта Aliexpress, дзе падобная кофта каштуе ўжо 6,93 рубля.

@alicekrispi Я, как обычно, в шоке😅 #белорусскиебренды #белорусскиебрендыодежды #swanstore #магазинswan #зачемплатитьбольше #обзорминск #обзорбеларусь #локальныебренды ♬ Witch Familiar (Classical) [Classic](143628) — dice

Як адрэагаваў брэнд

Беларускі брэнд адзення SWAN не пакінуў без увагі крытыку і апублікаваў адказ у каментарах пад ролікам Ганны ў Instagram. Яго прадстаўнікі падзякавалі блогерцы за зваротную сувязь і запэўнілі, што ўсе іх мадэлі «распрацоўваюцца і вырабляюцца выключна на ўласнай вытворчасці ў Мінску».

— Брэнд SWAN — гэта 300 м² вытворчых плошчаў, сучаснае абсталяванне і больш за 30 работнікаў-прафесіяналаў у штаце, — напісана ў каментары. — У большасці калекцый мы выкарыстоўваем італьянскія тканіны і фурнітуру, якія прывозім самастойна, а таксама супрацоўнічаем з праверанымі пастаўшчыкамі.

У адказе звяртаецца ўвага на тое, што «дызайн і лякалы дадзенага камплекту — гэта ўласная распрацоўка брэнда, натхнёная сусветнымі моднымі тэндэнцыямі». Акрамя таго, прадстаўнікі SWAN сцвярджаюць, што выраб на відэа зроблены з італьянскай тканіны, «якая мае ўсе неабходныя дакументы, што пацвярджаюць якасць і паходжанне сыравіны».

— Усе вырабы на вытворчасці праходзяць праз аддзел кантролю якасці і толькі потым паступаюць у продаж, — адзначаецца ў адказе. — На жаль, падчас прымеркі ў гандлёвым цэнтры гадзіннікі, бранзалеты і іншыя аксэсуары могуць наносіць пашкоджанні вырабу. Дэфект з аздабленнем рукава, паказаны ў відэа, не вытворчы брак, а менавіта вынік такой прымеркі. Дзякуй, што звярнулі на гэта ўвагу, мы стараемся аператыўна прыбіраць пашкоджаныя вырабы з продажу. Мы ўсведамляем, што ў свеце моды існуе мноства даступных варыянтаў, і кожны кліент мае права выбіраць тое, што адпавядае яго густам і магчымасцям. Мы не можам адказваць за дызайн, якасць, пасадку, а таксама кошт вырабаў іншых брэндаў, але мы можам адказваць за SWAN.

У канцы прадстаўнікі брэнда запрасілі блогерку на іх вытворчасць у Мінску. Ганне паабяцалі паказаць поўны цыкл вытворчасці гэтага камплекту, а таксама пазнаёміць з камандай вытворцы.

Сама дзяўчына ў сторыз назвала такі адказ брэнда «годным» і спытала ў падпісчыкаў, ці хочуць яны ўбачыць відэа з вытворчасці. Практычна ўсе прагаласавалі за адказ «так».

Чытайце таксама