Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Брытанская спявачка Лілі Ален была папулярная ў 2000-я: яе песні круціліся на музычных тэлеканалах, а сінглы займалі высокія месцы ў хіт-парадах розных краін свету. Цяпер артыстцы 38 гадоў, і ў падкасце штотыднёвіка Radio Times яна прызналася, што яе кар’еру знішчыла нараджэнне дзяцей, паведамляе NBC News.

Так британская певица Лили Аллен выглядит сейчас. Фото: instagram.com/lilyallen
Так брытанская спявачка Лілі Ален выглядае цяпер. Фота: instagram.com/lilyallen

— У мяне ніколі не было стратэгіі што да маёй кар’еры, але так, мае дзеці яе знішчылі. Я люблю іх, і яны дапаўняюць мяне як асобу, але ў кантэксце папулярнасці як поп-зоркі яны ўсё разбурылі, гэта дакладна, — прызналася Ален.

Яна таксама заўважыла, што яе раздражняе, калі людзі кажуць «ты можаш усё сумяшчаць».

— Бо, давайце шчыра, ты не можаш, — заявіла спявачка.

Зрэшты, выбар Ален, паводле яе словаў, быў свядомы. Спявачка патлумачыла яго ўласным досведам: яе бацькі таксама працавалі ў індустрыі забаваў, таму яна добра ведае, колькі часу гэта забірае.

— Некаторыя аддаюць перавагу кар’еры, і гэта іх права, — дадала Ален. — Маіх бацькоў пастаянна не было дома, калі я была дзіцем, і я адчуваю, што гэта сапраўды пакінула пэўныя непрыемныя ўспаміны, якія я не хачу ствараць і сваім дзецям. Я радая, што зрабіла гэта [кінула кар’еру], бо лічу, што мае дочкі выраслі даволі рознабаковымі людзьмі.

У 2009 годзе Лілі Ален выпусціла другі альбом It’s Not Me, It’s You, які дабраўся да першых радкоў чартаў Вялікабрытаніі і Аўстраліі, але праз два гады зацяжарала ад бізнесоўца Сэма Купера і выйшла за яго замуж. У шлюбе ў іх нарадзіліся дзве дачкі, цяпер ім 11 і 12 гадоў.

Праз тое, што Ален выбрала займацца дзецьмі, паміж выпускам яе другога і трэцяга альбомаў прайшло пяць гадоў. Хоць гэта не такі і вялікі тэрмін, былой папулярнасці спявачка ўжо не змагла дабіцца. Апошні музычны альбом No Shame Ален выпусціла ў 2018 годзе — цяпер яна займаецца акторскай кар’ерай.

Чытайце таксама