Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


На першы погляд можа падацца, што сурагатныя партнёры — работнікі сэкс-індустрыі: гэта людзі, якім іншыя плацяць за тое, каб вырашыць свае інтымныя праблемы. Аднак звычайна такую працу выконваюць тэрапеўты з ліцэнзіяй. Яны дапамагаюць чалавеку адчуць сябе камфортней падчас сэксу, прыняць сваё цела і навучыцца выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб задавальняць свае патрэбы — вось як гэта працуе і чым усё ж адрозніваецца ад інтыму за грошы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Ron Lach
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Ron Lach

Што такое сурагатнае партнёрства і чаму гэта не звычайная псіхатэрапія

Не кожны псіхатэрапеўт са спецыялізацыяй у галіне сэксуальнай сферы — сурагатны партнёр. Іх праца з кліентамі ўсё ж не ўключае інтымнага кантакту і нават у прынцыпе дотыку. Сурагатнае партнёрства адрозніваецца менавіта тым, што там усё гэта ёсць.

Збоку можа падацца, што сурагатнае партнёрства і прастытуцыя — адно і тое ж. Але гэта не так. Розніца ў тым, што сэкс-работнікі факусуюцца на прынясенні задавальнення тым, хто ім плаціць. Задача сурагатных партнёраў у іншым — ім трэба дапамагчы чалавеку самастойна вырашыць праблемы, звязаныя з блізкасцю, то-бок зрабіць так, каб у далейшым людзі маглі атрымліваць і прыносіць задавальненне без дапамогі збоку.

Сурагатныя партнёры могуць наогул абысціся без інтымных практык, а засяродзіцца, напрыклад, на разняволенні кліента ці кліенткі. А яшчэ — вучыць сацыяльным навыкам, каб у людзей не было праблем з пошукам пары.

Больш за тое, падчас такіх сеансаў часта прысутнічаюць тры чалавекі: кліент ці кліентка, сэкс-тэрапеўт і непасрэдна сурагатны партнёр. Ёсць варыянты, калі спецыяліст уцягваецца ў часовыя адносіны, каб прайграць сцэнары «з рэальнага свету»: напрыклад, паход у кавярню на спатканне. Часам такія практыкі выкарыстоўваюцца толькі як частка працы са «звычайным» псіхатэрапеўтам.

Некаторыя нават лічаць, што такая форма тэрапіі мусіць быць даступная толькі пэўным людзям (напрыклад, з інваліднасцю ці ментальнымі разладамі, пасля траўмы ад сэксуалізаванага гвалту). Маўляў, у іх сапраўды могуць быць глыбокія праблемы з інтымнай блізкасцю і прыняццем сябе, а іншым лепш разбірацца самім.

Нюанс у тым, што сфера сурагатнага партнёрства ніяк не рэгулюецца заканадаўствам большасці краін — можна лёгка сутыкнуцца з аферыстамі, непрафесіяналамі ці нават людзьмі, якія здзяйсняюць гвалт. Спосабаў абароны, акрамя як выбіраць сурагатнага партнёра з адпаведнай адукацыяй і ліцэнзіяй, для кліентаў і кліентак, па сутнасці, няма. Аднак у Ізраілі, да прыкладу, сурагатныя партнёры дапамагаюць вайскоўцам за дзяржаўны рахунак.

«Мяне вабяць усе мае кліенткі». Як пра сваю прафесію расказвае сурагатны партнёр з Расіі

На Захадзе сурагатнае партнёрства больш на слыху. Да прыкладу, летась пра такую практыку пісалі в New York Times, а яшчэ існуе Міжнародная прафесійная асацыяцыя сурагатных партнёраў, якая вучыць і сертыфікуе такіх спецыялістаў (пакуль там зарэгістраваныя толькі тыя, хто знаходзіцца ў ЗША). Аднак такія работнікі ёсць і ў рускамоўных краінах.

Выданне «Холод» нядаўна расказвала пра сурагатнага партнёра з Расіі Анзола. Паводле яго, ён адзіны спецыяліст у гэтай краіне — прынамсі, які гаворыць пра сябе публічна. І Анзол не хавае: ён самавук, бо курсаў, падобных да тых, якія арганізоўвае Міжнародная прафесійная асацыяцыя сурагатных партнёраў, у рускамоўнай прасторы няма.

Суррогатный партнер Анзол. Фото из его личного архива, предоставлено изданию "Холод"
Сурагатны партнёр Анзол. Фота з яго асабістага архіва для выдання «Холод»

— Мой шлях да сурагатнага партнёрства пачаўся са звычайных адносін. Я сустракаўся з некалькімі дзяўчатамі, якія былі ў дэпрэсіўным стане. Я дапамагаў ім маральна і ў сэксуальным плане, але, зразумеўшы многія рэчы пра сябе, яны ад мяне сыходзілі. Я адчуваў сябе спустошаным, але пачаў здагадвацца, што адносіны са мной маюць нейкі тэрапеўтычны эфект, — успамінаў Анзол. — <…> Праз нейкі час дзяўчаты пачалі рэкамендаваць мяне сяброўкам і казалі: «Схадзі да Анзола, ён дапаможа». Мне здавалася, што я пачаў шмат разумець пра сэкс, псіхалогію і пачуццёвасць людзей і ведаю, як дапамагчы ім справіцца са складанасцямі ў інтымным жыцці.

Паводле Анзола, ён «не прывязвае да сябе кліента, а выступае для яго настаўнікам». У гэтым і заключаецца яго адрозненне ад сэкс-работніка.

— У нашай працы вельмі важна трымацца асабістых межаў і прыслухоўвацца да жаданняў і пачуццяў кліентаў, інакш гэта будзе рэалізацыяй маіх фантазій. Нярэдка да мяне прыходзяць людзі, чые межы калісьці былі парушаныя, і мая задача — аднавіць і ўмацаваць іх. Але важна не забываць і пра свае межы, інакш кліент будзе выкарыстоўваць мяне для асабістага задавальнення, — адзначае Анзол. — Гэта нецікава і траўматычна для мяне, таму мы заўсёды загадзя прагаворваем, што дапушчальна для нас, а што — не, вырашаем, як менавіта мы будзем узаемадзейнічаць.

Сурагатны партнёр кажа, што сутыкаецца з людзьмі, чые сітуацыі яго ўражваюць, «хоць ён шмат чаго бачыў». Напрыклад, аднойчы да яго прыйшла 50-гадовая жанчына, якая развялася пасля 30 гадоў шлюбу, і ў яе не было досведу з рознымі полавымі партнёрамі. Паводле Анзола, яна «не разумела, як ёй цяпер жыць і займацца сэксам».

— Мяне вабяць усе мае кліенткі: ці так працуюць нейкія вонкавыя фільтры, ці я ўмею бачыць прыгажосць у кожнай. Магчыма, уплываюць абодва фактары, — разважае Анзол. — Аднойчы я не даў рады сваім пачуццям, закахаўся ў кліентку і пачаў адносіны з ёй. Мы разам ужо чатыры гады. Яна вельмі добра ставіцца да маёй працы, рэкамендуе мяне знаёмым і падтрымлівае. Сэкс з пастаяннай партнёркай адрозніваецца ад маёй працы сілай эмоцый. Гэта зусім іншыя перажыванні — як выпіць кавы за рабочай размовай ці з блізкім чалавекам. Нібыта адно і тое ж дзеянне, але нават смак напою можа ўспрымацца інакш.

Анзол кажа, што ў асноўным блізкія падтрымліваюць яго дзейнасць, але сваякі, за выключэннем мамы, «ставяцца да яго працы скептычна». І пазітыўнае стаўленне большасці ў атачэнні, лічыць Анзол, вельмі важна, бо трэба «быць устойлівым і задаволеным асабістымі адносінамі», каб працаваць з іншымі.

— У інтэрнэце ёсць група маіх хейтараў, але я не чытаю іх каментароў і не сачу за імі — проста ведаю пра іх існаванне. Вядома, я часта сутыкаюся з негатыўнымі рэакцыямі: кожны мой пост у інтэрнэце выклікае кучу абураных водгукаў, — кажа Анзол. — Некаторыя сэксолагі негатыўна ставяцца да сурагатнага партнёрства, бо ў ім парушаюцца этычныя нормы, якім іх вучылі: не збліжацца, не дапускаць фізічнага кантакту з кліентам. Але ёсць і тыя, хто з асцярожнасцю рэкамендуе мяне і адпраўляе да мяне людзей. Асцярожна — бо правілы забараняюць псіхолагам рэкамендаваць спецыялістаў, якія не ўваходзяць у асацыяцыі і не маюць сертыфікатаў і прафесійнай адукацыі.

Чытайце таксама