Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


/

Пачынаючы з 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі ў пяць разоў вырасла смяротнасць ад хранічных захворванняў печані, а апошнім часам — асабліва сярод жанчын сярэдняга ўзросту. Адначасова ўсё больш брытанак пачынае празмерна захапляцца спіртнымі напоямі. І многія з іх, відаць, робяць гэта, думаючы, што праблемы са здароўем іх не закрануць. Так было і з 31-гадовай журналісткай Хэйзэл Марцін, якая даведалася, што праз алкагольу яе развіўся фіброз печані. Daily Mail расказвае пра яе (але не толькі).

Журналистка Хейзел Мартин. Фото из ее Instagram / hazelreporting
Журналістка Хэйзэл Марцін. Фота з яе Instagram / hazelreporting

Фіброз печані — стан, да якога прыводзіць рэгулярнае пашкоджанне клетак органа. У адказ на гэта яны пачынаюць рубцавацца і тым самым парушаюць нармальную функцыю печані. Фіброз можа развіцца ў адказ на агрэсіўнае ўздзеянне розных медыкаментаў ці праз некаторыя захворванні. Але часцей за ўсё печань разбураецца менавіта праз алкаголь — так здарылася і з Хэйзэл Марцін.

Калі яна пачула, што цяпер ёй давядзецца з гэтым жыць, то была ў шоку. Паводле журналісткі, яна «ніколі не піла ў адзіночку». Рабіла як усе: выпівала з сябрамі ў барах ці падымала келіх-другі на сямейных застоллях.

Так Марцін даведалася, што колькасць алкаголю, здольнае выклікаць незваротнае пашкоджанне печані, у кожнага чалавека рознае. Камусьці — з улікам генетыкі, «стажу» спажывання алкаголю і вагі — можа хапіць зусім няшмат.

Напрыклад, Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі нікому не рэкамендуе піць больш за шэсць келіхаў віна ці шклянак піва на тыдзень (калі ўжо адмовіцца ад алкаголю зусім чалавек не можа). Каб зрабіць гэта, дастаткова два разы на тыдзень — дапусцім, у пятніцу і ў суботу — сустрэцца ў бары з сябрамі і кожны раз выпіць па тры порцыі напою.

Марцін зняла для BBC фільм пра свой дыягназ і пра тое, які лад жыцця яе да гэтага прывёў.

— Мне вельмі пашанцавала, што мой фіброз заўважылі своечасова, — напісала журналістка ў Instagram. — Гадамі я піла ў выходныя, і гэта было нормай. Але ўрэшце адплата мяне напаткала. Гэта быў шок, але я не магла пазбавіцца адчування, што я не адна такая.

У гэтым Марцін мае рацыю: у падтрымку яе словаў Daily Mail прыводзіць цытаты іншых жанчын, якія раней дзяліліся з выданнем сваім болем.

— Я выпіваю, калі іду на сустрэчы ці вечарынкі, бо гэта робіць мяне больш упэўненай у сабе. Думаю, што гэта даволі распаўсюджана ў Англіі, тут такая культура, — расказвала 30-гадовая Пола Маскера. — Калі жанчыны выхоўваюць дзяцей, будуюць кар’еру і займаюцца хатнімі справамі, гэта можа быць вельмі стрэсава. Часам, калі я вельмі занятая, усё, што я хачу — гэта пайсці дадому і прыняць пенную ванну з келіхам чырвонага віна. Думаю, многія жанчыны пагодзяцца са мной.

 — Жанчыны могуць піць больш, бо яны часта працуюць поўны працоўны дзень, а потым яшчэ клапоцяцца пра дзяцей і хатнюю гаспадарку. У іх шмат дадатковага стрэсу, — лічыць 47-гадовая Мішэль Патынсан, якая таксама прызналася, што можа «прыстойна выпіць».

Дацэнт Ёркскага ўніверсітэта Ян Гамільтан, што спецыялізуецца на залежнасцях, падкрэслівае, што многія не заўважаюць праблемы алкагалізму, бо не да канца разумеюць, што гэта такое.

— Многія жанчыны лічаць, што праблемы з алкаголем пачынаюцца пасля яго штодзённага, а не празмернага спажывання. Таму яны думаюць, што калі ў іх ёсць дні без спіртнога [а п’юць яны толькі ў выходныя], то праблемы няма, — тлумачыць Гамільтан.

Навукоўцы тым часам рэгулярна спрабуюць вызначыць, якая ж колькасць спіртнога і які напой менш шкодны для арганізма, а дактары — падказаць спосаб адзначыць святы з мінімальнай шкодай для здароўя, але келіхам у руцэ. Аднак нагадаем, што пры гэтым і медыкі, і Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджваюць: бяспечнай дозы алкаголю не існуе.