Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


/

Паэма «Песня пра зубра» — знакаміты твор, напісаны на лацінскай мове ўраджэнцам Вялікага княства Літоўскага Міколам Гусоўскім. Упершыню яна была надрукавана ў 1523 годзе ў Кракаве, але дзе менавіта, заставалася для беларусаў таямніцай. Перакладчыцкая ініцыятыва «BelRead» вывучыла навуковыя публікацыі, абмяркоўвала пытанне са спецыялістамі і пераканалася, што пра гэта беларускія даследчыкі дагэтуль не пісалі. Тады «BelRead» вырашылі самі запоўніць гэтую белую пляму. Яны звярнуліся да польскіх крыніц — і аказалася, што загадка не такая і складаная. Пра вынікі свайго міні-«расследавання» прадстаўнікі ініцыятывы расказалі «Люстэрку».

Портрет Николая Гусовского работы Евгения Кулика. Изображение: ragna.by
Партрэт Міколая Гусоўскага мастака Яўгена Куліка. Выява: ragna.by

Упершыню паэма была апублікавана ў зборніку, які ўключаў таксама 11 вершаў і празаічнае прысвячэнне каралеве Боне Сфорцы. Імя друкара і горад не былі таямніцай. На адной з апошніх старонак выдання значыцца: Impressum Cracoviae per Hieronymum Vietorem. Anno Domini M.D.XXIII. Mense Octob. У перакладзе гэта азначае: «Надрукавана ў Кракаве Іеранімам Віеторам. У годзе Гасподнем 1523, у месяцы кастрычніку». То бок кніга была выпушчана ў друкарні Іераніма Віетора — вядомага тыпаграфа з Вены, які заснаваў друкарню ў Кракаве ў 1518-м.

Яна вылучалася высокім тэхналагічным узроўнем для свайго часу. Сам Віетор апублікаваў шмат гуманістычных тэкстаў, якія адлюстроўвалі яго ўласныя погляды і ідэі навуковых і літаратурных колаў Кракава. Таксама ён спрыяў распаўсюджванню польскай літаратуры, выдаючы шмат твораў на польскай мове. За яго працу Жыгімонт I Стары надаў Віетору тытул «друкара каралеўскай канцылярыі».

Адпаведна, у гэтай тыпаграфіі мусіла быць надрукавана і «Песня пра зубра». Але дзе менавіта гэтая ўстанова размяшчалася, доўгі час заставалася невядомым сучасным навукоўцам.

Як высветлілася, справа ў тым, што будынак, дзе месцілася друкарня, даўно разбураны. Гэта была Скавінская вежа, пабудаваная ў раёне Казімеж на колішняй вуліцы Святога Якуба (сёння гэтая вуліца носіць назву Скавінская).

Тое, што друкарня знаходзілася менавіта тут, даволі даўно высветлілі польскія навукоўцы: гэты факт паведамляўся ў артыкуле Алодыі Кавецкай-Грычавай і Ганны Манькоўскай (Alodia Kawecka-Gryczowa, Anna Mańkowska), які публікаваліся ў калектыўнай працы, прысвечанай польскаму кнігавыданню. Пра гэта таксама адзначалася ў «Малой энцыклапедыі Кракава» Яна Адамчэўскага (Jan Adamczewski), якая выйшла ў 2003-м. Аднак беларускія даследчыкі ў працах пра паэму Гусоўскага дагэтуль не закраналі гэты факт.

Скавінскую вежу яшчэ ў XVII стагоддзі вежу разабралі на будаўнічыя матэрыялы. Сёння на яе месцы толькі памятная шыльда, якая паведамляе пра яе існаванне. А пра тое, што менавіта тут была надрукавана «Песня пра зубра», пакуль што нічога не нагадвае. Але дзякуючы «BelRead» месца можна лічыць нанесеным на карту беларускай літаратуры.

«Песня пра зубра» — гэта першая значная паэма, якая вылучаецца эпічным апісаннем Беларусі, яе культуры, традыцый, прыроды і народа. Яна была напісаная на лацінскай мове і адрасаваная заходняму чытачу. У 1522 годзе, знаходзячыся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага, Мікола Гусоўскі стварыў гэтую паэму па замове Папы Рымскага Льва X Медычы. Папа выказаў жаданне даведацца больш пра ВКЛ і зубра — унікальную жывёлу, якая насяляла мясцовыя лясы. Як сын лесніка, Гусоўскі дэталёва апісаў знешні выгляд, паводзіны зубра і паляванне на яго. Аднак паэма выходзіць за межы простага апісання, становячыся гімнам роднаму краю, роздумам пра лёс радзімы і яе гістарычную ролю.