Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  5. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  6. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  9. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  10. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  11. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  12. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  15. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  17. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
Читать по-русски


Урад Беларусі па-ранейшаму прытрымліваецца пазітыўнага прагнозу па развіцці эканомікі ў 2023 годзе. Да прыкладу, рост ВУП чакаецца на ўзроўні 3,8%, а рэальных даходаў насельніцтва — на 4,1%, заявіў прэм’ер Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна 25 кастрычніка. Нагадаем, цяпер гэтыя два паказчыкі знаходзяцца ў прыкметным мінусе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

— Ключавыя параметры працы ўрада і Нацыянальнага банка на 2023 год засталіся без зменаў, за выключэннем паказчыка па інфляцыі, які скарэктаваны Мінэканомікі (…) па выніках нарады эканамічнага блока ўрада, — удакладніў Раман Галоўчанка. Паводле яго словаў, у 2023 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні не больш за 7−8%. Нагадаем, на гэты год быў прагноз у 6%. Аднак у верасні яна склала 17,4% (параўнанне да аналагічнага месяца мінулага года).

Паводле словаў прэм’ера, тэмпы росту ВУП у 2023 годзе павінныя скласці 3,8%.

— Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва мусяць павялічыцца на 4,1% пры росце рэальнай зарплаты на 4,6%. Прырост інвестыцый у асноўны капітал — 23,3%. Экспарт тавараў і паслуг павінен павялічыцца на 5,5%. Усе найважнейшыя параметры балансуюцца паміж сабой, — заявіў прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама пералічыў, што, паводле прагнозаў чыноўнікаў, мусіць развіваць эканоміку.

— Ключавыя фактары росту эканомікі ў наступным годзе: першае — апераджальны рост унутранага попыту за кошт нарошчвання інвестыцый у асноўны капітал. Плануецца рэалізацыя 129 рэгіянальных 51 імпартазамяшчальнага і 14-ці інтэграцыйных праектаў на суму 4 млрд 100 млн рублёў, якія забяспечаць крыніцамі і механізмамі фінансавання. Акрамя таго, будзе пабудавана 4 млн 300 тыс. квадратных метраў жылля, у тым ліку 1 млн 300 тыс. — з дзяржаўнай падтрымкай. Запланаваныя да рэалізацыі і аб’ёмы інфраструктуры.

Другі фактар росту эканомікі ў 2023 годзе, як лічыць прэм’ер, — павелічэнне экспарту на 5,5%. «Паводле разлікаў Мінэканомікі, прагнозы развіцця знешніх рынкаў даюць магчымасць нарасціць валютную выручку на 2,5 млрд даляраў. Пры павелічэнні экспартных паставак у РФ на 1 млрд 400 млн і ў КНР — на 300 млн», — прагназуе прэм’ер.

Нагадаем, у Беларусі падаюць рэальныя даходы насельніцтва, зніжаюцца рэальныя і намінальныя зарплаты, бяднеюць пенсіянеры. У мінусе таксама знаходзяцца ВУП і золатавалютныя рэзервы (за дзевяць месяцаў гэтага года ЗВР скараціліся больш чым на 920 млн рублёў).