Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  2. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  3. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  8. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  9. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  13. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  14. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  15. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
Читать по-русски


Чаму ўдзельнікі пратэстаў 2020 года не падпадуць пад абвешчаную ў Беларусі амністыю, расказала ў інтэрв'ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik Беларусь чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марына Лянчэўская.

Член Постоянной комиссии по национальной безопасности Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Марина Ленчевская. Скриншот видео
Чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Лянчэўская. Скрыншот відэа

У адпаведнасці з законам аб амністыі больш за 8 тысяч асуджаных будуць вызваленыя або ім будзе скарочаны тэрмін адбыцця пакарання. Пры гэтым пад амністыю не падпадуць беларусы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, а таксама тыя, каго прызналі вінаватымі па злачынствах, звязаных з «экстрэмізмам і тэрарызмам».

— Тут у нас была спрэчка, таму што вельмі многія прадстаўнікі канструктыўнай апазіцыі лічылі, што неабходна да гэтых асобаў прымяніць амністыю. У нас было абмеркаванне гэтага законапраекта вельмі адкрытае, прысутнічалі прадстаўнікі канструктыўнай апазіцыі, палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, дзяржаўных органаў, і мы вельмі спрачаліся. І пераканаліся, што не варта прымяняць да асобаў, якія ўчынілі такія злачынствы, амністыю, ― расказала Лянчэўская.

Палітычным зняволеным дэпутат параіла звяртацца па памілаванне.

— Калі сапраўды хтосьці заблукаў, разгубіўся, паддаўся псіхалогіі натоўпу, пафамільна і індывідуальна гатовыя сёння разглядаць яго заяву аб памілаванні, і гэта таксама будзе рабіць кіраўнік нашай дзяржавы і, адпаведна, камісія па памілаванні, якая ў нас існуе, — расказала Лянчэўская.

— То-бок у людзей, якія гатовыя перагледзець свае палітычныя і светапоглядныя пазіцыі, ёсць шанец? — удакладніў супрацоўнік Sputnik Беларусь.

— Безумоўна.

Пры гэтым падчас гутаркі дэпутат падкрэсліла, што «толькі моцная і сапраўды народная дзяржава здольная на акт міласэрнасці: можа не толькі караць, але і чалавекалюбства праявіць».

Нагадаем, 6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася амністыя для асуджаных па «палітычных» справах, якую збіраліся прымеркаваць да дня народнага адзінства. Тады ён прызнаў, што сярод асуджаных па пратэсных справах ёсць самыя розныя людзі, у тым ліку тыя, хто здзейсніў нязначныя з пункту гледжання беларускіх уладаў «злачынствы». Падчас наведвання комплексу «Хатынь» 23 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што па амністыі «выйдуць адзінкі» палітвязняў.