Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  7. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  8. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  9. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  10. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  11. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  16. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  17. «Наша Ніва»: Выбитые двери, маски-шоу, задержание топ-менеджеров. В «Евроторг» пришли силовики
  18. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
Читать по-русски


У МАРГ растлумачылі, чаму ў кастрычніку ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю на тавары і паслугі. Адна з асноўных прычын — уведзенае дзяржрэгуляванне цэн. У ведамстве кажуць, што дэфляцыі ў Беларусі ў кастрычніку не было ні разу з 1991 года. Пры гэтым там не сталі ўдакладняць, што на многія тавары гадавая інфляцыя трымаецца на рэкордна высокім узроўні, а таксама таго, да якіх негатыўных наступстваў у доўгатэрміновай перспектыве можа прывесці дзяржрэгуляванне цэн.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

За апошнія 10 гадоў інфляцыя ў кастрычніку ў Беларусі ў сярэднім была на ўзроўні 1% (ад 0,5 да 1,9%), удакладняюць у МАРГ.

«Зніжэнне цэн не фіксавалася ні разу з 1991 года, — тлумачаць у ведамстве і дадаюць, што на гэта паўплывалі чатыры фактары: зніжэнню інтэнсіўнасці гадавой інфляцыі спрыяе перш за ўсё выбудоўванне новай сістэмы рэгулявання цэн, зніжэнне цэн у РФ — асноўным гандлёвым партнёры, умацаванне беларускага рубля да кошыка асноўных валют (у тым ліку да расійскага), а таксама працягваецца аднаўленне цэн на сыравінныя тавары на сусветных рынках».

У МАРГ удакладняюць, што дэфляцыю зафіксавалі шмат у чым за кошт запаволення росту цэн у гадавым вылічэнні на плодаагароднінную прадукцыю (у кастрычніку рост цэн знізіўся да 3,6% гадавых), мяса і мясапрадукты (да 12,7%), а таксама некаторыя ключавыя імпартаваныя тавары: рыбу і рыбапрадукты (да 20,5%), электратавары (да 23,7%), мэблю (да 9,9%), адзенне (да 7,8%).

У ведамстве паведамляюць, што ў кастрычніку зафіксавалі зніжэнне цэн на большасць нехарчовых тавараў у параўнанні з вераснем. Гэта сярод іншага тканіны, адзенне, абутак, мэбля, электратавары, будаўнічыя матэрыялы. Пры гэтым у МАРГ не кажуць, што, да прыкладу, на тыя ж будматэрыялы гадавая інфляцыя ўсё роўна па-ранейшаму высокая — 22,5%. Пры гэтым у Мінску яны за год падаражэлі на 30%.

Пры гэтым у кастрычніку працягнулі даражэць у параўнанні з вераснем малако і малочныя прадукты, сыры, а таксама курыныя яйкі (па 0,8%).

«У дачыненні да папярэдняга месяца адзначаецца патанненне лекавых прэпаратаў (на 0,6%) і гарэлкі (на 0,5%), паведамляе МАРГ.

Каротка пра дзяржрэгуляванне цэн па-новаму

6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў пра забарону на павышэнне любых цэн у краіне. У той жа дзень ён даручыў ураду да 20 кастрычніка зацвердзіць новы парадак іх рэгулявання. Адказнай прызначыў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву.

Пасля забароны на рост цэн Дзяржкантроль анансаваў маштабныя рэйды па крамах і жорсткую рэакцыю аж да крымінальных справаў. Да рэйдаў падключыліся не толькі прадстаўнікі КДК, але таксама прафсаюзы і дэпутаты.

Пасля гэтага за павышэнне цэн завялі дзясяткі крымінальных справаў.

19 кастрычніка ўрад нарэшце прыняў новую пастанову аб рэгуляванні цэн (але апублікавалі яе 20 кастрычніка). У дакуменце пералічаныя 370 відаў тавараў: ад харчавання і адзення да аўтамабіляў і рознага абсталявання. Пастановай увялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю. Павышэнне адпускных цэн, згодна з пастановай, неабходна ўзгадняць з дзяржорганамі. Чыноўнікі не маглі адказаць на многія пытанні бізнесу па новаўвядзеннях.

Познім вечарам 26 кастрычніка ўрад паведаміў, што прыняў змены ў нашумелую пастанову № 713. Падрабязнасці не агучваліся. Пры гэтым дакумент уступіў у сілу з 26 кастрычніка, а апублікаваны ён быў бліжэй да абеду 27 кастрычніка на сайце ўрада. Чыноўнікі зацягвалі з тлумачэннямі па новаўвядзеннях.