Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


Нямецкае выданне Taz і французскае Disclose апублікавалі матэрыял пра тое, што IKEA нібыта працавала з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зняволеных. «Люстэрка» пацікавілася ў шведскай кампаніі, ці адпавядае гэтая інфармацыя рэчаіснасці. У IKEA на наш запыт адказалі, што рэгулярна правяралі беларускіх пастаўшчыкоў на адпаведнасць этычным стандартам адной з найбуйнейшых у свеце сетак вытворчасці і продажу мэблі. Расказваем падрабязнасці.

Фото: Ikea.lt
Фота: Ikea.lt

Медыя: беларускія пастаўшчыкі IKEA выкарыстоўвалі працу зняволеных, у тым ліку палітычных

Журналісты нямецкай газеты Taz і французскага выдання Disclose апублікавалі матэрыял, у якім сцвярджаецца, што IKEA працавала з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зняволеных.

«Каля паловы буйных беларускіх пастаўшчыкоў Ikea за апошнія дзесяць гадоў мелі сувязі з папраўчымі калоніямі», — гаворыцца ў матэрыяле. У тэксце сярод іншага ёсць інфармацыя, што падчас вытворчасці такіх тавараў магла выкарыстоўвацца ў тым ліку праца палітвязняў.

У прыватнасці, паводле заявы аўтараў расследавання, гэта датычыць вытворчасці кніжных шафаў Baggebo, камодаў Kullen і ложкаў Brimnes. Сярод беларускіх пастаўшчыкоў IKEA, якія супрацоўнічалі з папраўчымі калоніямі, названыя магілёўскае тэкстыльнае дзяржпрадпрыемства «Магатэкс», холдынг Borwood і дзяржаўнае мэблевае прадпрыемства «Івацэвічдрэў». Першая кампанія, паводле паведамлення медыя, працавала як мінімум з чатырма папраўчымі калоніямі. «Віцебскдрэў», што ўваходзіць у холдынг Borwood, працаваў па кантракце з ПК-2, а «Івацэвічдрэў» — з ПК-5.

IKEA: Мы праводзілі рэгулярныя праверкі

У IKEA на наш запыт адказалі, што вельмі сур’ёзна ставяцца да паведамленняў пра Беларусь і ніколі не дапускаюць парушэнняў правоў чалавека ў ланцужку паставак. «На ўсіх рынках, дзе мы прысутнічаем, мы дакладна заяўляем, што ў нашым бізнесе няма месца парушэнням правоў чалавека», — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

— Выкарыстоўваючы наш доўгатэрміновы падыход, мы імкнёмся да ўстойлівых зменаў да лепшага, дзе б мы ні знаходзіліся. Мы сур’ёзна ставімся да сваёй адказнасці за ўкараненне працэсаў выяўлення і мінімізацыі рызык з дапамогай надзейных працэдур належнай абачлівасці, уключаючы праверку іншымі аўдытарамі, — гаворыцца ў каментары.

Прэс-сакратар IKEA паведаміў, што ў чэрвені 2021 года кампанія прыняла рашэнне спыніць развіццё любога новага бізнесу з прычыны праблем з правамі чалавека ў Беларусі і непрадказальнай абстаноўкі.

— У той жа час мы працягвалі вывучаць наступны крок, каб пакінуць краіну, не рызыкуючы сродкамі для існавання тысяч людзей, якіх мы наўпрост ці ўскосна нанялі. Вайна ва Украіне і міжнародныя санкцыі паскорылі гэтыя планы. У чэрвені 2022 года IKEA прыняла рашэнне пакінуць краіну і скасаваць кантракты з нашымі пастаўшчыкамі, — паведамілі ў кампаніі. — Прысутнічаючы ў Беларусі, мы праводзілі рэгулярныя праверкі ў спалучэнні з карэктаваннем нашага ланцужка паставак, каб забяспечыць адпаведнасць нашым патрабаванням. Кожны раз, калі мы атрымліваем прыкметы неправамерных паводзін, мы сур’ёзна ставімся да іх, расследуем іх і прымаем меры. Мы заўсёды імкнёмся адпавядаць нашым каштоўнасцям і чаканням удзельнікаў нашага ланцужка паставак.