Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  10. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  11. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


У 2023 годзе беларускі ўрад мусіць выплаціць больш за 12 млрд рублёў па знешнім дзярждоўгу. Каму Мінск столькі завінаваціўся і ці справіцца бюджэт з такой пазыковай нагрузкай, спыталі старшага навуковага супрацоўніка BEROC (Кіеў) Дзмітрыя Крука.

Буйныя выплаты знешняга дзярждоўгу

Зыходзячы з праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце, у 2023 годзе беларускай дзяржаве трэба будзе выплаціць больш за 12 млрд рублёў па знешніх даўгах. Гэта з улікам асноўнага доўгу і працэнтаў.

— Паводле графіка ў лютым наступнага года мы павінныя пагасіць бондаў на 800 млн даляраў. Гэта ўжо 2 млрд рублёў. Крэдыты міжнародных фінансавых арганізацый (1,476 млрд рублёў) — гэта, напэўна, выплаты Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця і Сусветнаму банку (МБРР), — кажа эканаміст Дзмітрый Крук.

Памер выплат па даўгах замежным дзяржавам і іншым крэдыторам — 5,767 млрд рублёў. Паводле словаў эксперта, сюды ўваходзіць крэдыт Расіі ў памеры 1 млрд даляраў, а таксама кітайскія крэдыты.

На знешніх даўгах могуць эканоміць

Выплаты па даўгах на наступны год запланаваны буйныя, але, мяркуючы па практыцы гэтага года, па факце яны могуць аказацца ніжэйшымі.

— Тут схаваная маштабная хітрасць: за выключэннем Расіі і ЕФСР, магчыма, ні па якіх даўгах дэ-факта плаціць не давядзецца. У сувязі з пастановамі аб выплатах у рублях па еўрабондах і выплатах перад замежнымі крэдыторамі кшталту Сусветнага банка, гэтыя сродкі па сутнасці да крэдытораў не даходзяць, — кажа Дзмітрый Крук. — З вялікай імавернасцю можа скласціся сітуацыя, што Мінфін будзе пералічваць на рахунак «Беларусбанка» эквівалент сумы доўгу ў беларускіх рублях і прапаноўваць крэдыторам забіраць іх там. Але па факце выдаткаў ніякіх не будзе, таму што, як мы бачым, забіраць рублі крэдыторы не спяшаюцца. Гэта вялікі фокус: нібыта выплаты ажыццяўляюцца, а па факце гэтых выдаткаў няма. Калі ўсё так і адбудзецца, у нейкім сэнсе іх можна будзе называць сэканомленымі грашыма. І гэта будзе вялізнае падсілкаванне для бюджэту.

У той жа час эканаміст не выключае, што Мінфін вырашыць плаціць па еўрабондах у замежнай валюце, а міжнародным банкам — у рублях. Ёсць таксама імавернасць, што каштоўныя паперы ўрада да таго часу выкупяць беларускія або расійскія банкі, якія будуць згодныя прыняць аплату ў нашай валюце.

Новыя крэдыты

Акрамя вялікіх выплат па даўгах у 2023 годзе ўрад плануе прыцягнуць амаль 5,5 млрд рублёў крэдытаў на знешніх рынках і 3,9 млрд — на ўнутраным.

— Я так разумею, што з вялікай імавернасцю тут сядзяць 1,5 млрд, якія праходзяць пад сцягам імпартазамяшчэння. Магчыма, разлічваюць на нешта яшчэ ці ёсць дамоўленасці на іншыя крэдыты [Расіі], — каментуе эканаміст сітуацыю з пазыкамі на замежных рынках і дадае пра ўнутраны. — Тут варта разглядаць прыцягненне на чыстай аснове каля 1,5 млрд рублёў (бо чакаюцца выплаты па ўнутраным дзярждоўгу ў памеры 2, 5 млрд). Унутранаму рынку гэта абсалютна пад сілу, улічваючы збыткоўную ліквіднасць банкаў.