Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  6. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  7. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  8. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  9. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  10. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  11. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  14. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  15. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
Читать по-русски


У Дзяржпамежкамітэце заявілі, што сваім рашэннем спыніць узаемадзеянне з мытным і памежным ведамствамі Беларусі Літва дыскрэдытавала сябе як надзейнага партнёра.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

У беларускім памежным ведамстве ўпэўненыя, што Літва зацікаўленая ў стварэнні чэргаў на мяжы.

— У рамках гэтага пагаднення супрацоўнікі беларускіх і літоўскіх службаў інфармавалі адно аднаго пра неабходнасць узмацнення зменаў, пераразмеркавання сіл на больш загружаныя напрамкі і рашэння няштатных сітуацый. Усё гэта забяспечвала бесперабойнае перасячэнне мяжы, — заявілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Цяпер там асцерагаюцца, што чэргі на мяжы вырастуць яшчэ больш, узнікнуць праблемы з рытмічнасцю перасячэння мяжы. Зрэшты, у Дзяржаўным памежным камітэце заяўляюць, што «яшчэ да анулявання дамовы літоўскі бок перастаў выконваць свае абавязанні».

 — Разарваўшы пагадненне ў афіцыйным парадку, Літва ўзяла на сябе адказнасць за стварэнне чэргаў на мяжы з Беларуссю. Пазіцыя літоўскіх уладаў звялася да стварэння праблем для тых, хто перасякае мяжу. Акрамя таго, гэты крок мае пэўныя мэты, звязаныя з пагаршэннем эканамічных сувязяў паміж нашымі краінамі. Такім чынам, літоўскі бок дыскрэдытаваў сябе як надзейнага партнёра, у тым ліку ў сферы транспамежнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, каментуючы прынятае рашэнне пра «спыненне забяспечання бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу», у Дзяржаўнай памежнай службе Літвы «Люстэрку» паведамілі, што памежныя пасты на літоўска-беларускай мяжы працуюць у штатным рэжыме, пакуль ні пра якае закрыццё межаў гаворкі не ідзе.

— Гэта не звязана з перасячэннем і закрыццём гэтых пастоў, — расказалі ў памежнай службе Літвы. — Хто ездзіў месяц таму, той і да сёння ездзіць. Нічога не змянілася.

Нагадаем, нядаўна літоўскі бок закрыў чыгуначны пункт пропуску «Стасілас». Цяпер грузавыя цягнікі будуць перасякаць мяжу толькі ў пункце «Кяна».

З 10 лютага перастаў працаваць і пункт пропуску «Баброўнікі» на польскай мяжы. Як патлумачыў польскі бок, рашэнне прынятае «ў інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна ў каментары «Еўрарадыё» паведаміў пра магчымае закрыццё дарожнага і чыгуначнага памежнага пераходу «Брэст — Тэрэспаль». Разам з тым ён падкрэсліў, што канчатковае рашэнне не прынятае.

Размаўляючы сёння з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка назваў закрыццё пунктаў пропуску «эканамічнай правакацыяй» і прыгразіў мерамі ў адказ.