Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  6. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаваў — чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы пракаментаваў контрнаступленне Украіны, піша яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

За апошні час была знішчаная вялікая колькасць украінскай тэхнікі і ўкраінскіх салдат.

«Тры дні „контрнаступа“. Тое, што бачым мы, і інфармацыя, якую я атрымаў ад прэзідэнта Расіі, цалкам супадаюць. За тры дні каля трох дзясяткаў танкаў знішчана — украінскіх, якія наступаюць. Абараняцца прасцей, чым наступаць — вы разумееце. 120 або 130 БМП за тры дні. І самае страшнае — больш за 2100 загінула ўкраінцаў. 2100! З гэтага боку крыху больш за 70. Вось вам вынік гэтай спробы „контрнаступа“», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, контрнаступленне было вялікай дэзінфармацыяй з боку Украіны.

«Ніякага „контрнаступа“ няма і быць не можа. А калі — вось вынік за тры дні. І самае галоўнае — чацвёрты-пяты дзень цішыня. Пра што гэта кажа? Пацярпелі сур’ёзную паразу, селі і думаюць [Захад], а што рабіць далей», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама заклікаў удзельнікаў сустрэчы не шукаць прычынаў вайны ва Украіне.

«Як чалавек ужо дасведчаны хацеў бы проста папрасіць вас і перасцерагчы ад спробы пашукаць цяпер нейкія прычыны. Рана ці позна мы будзем казаць пра прычыны. Але цяпер найважнейшае пытанне — спыніць гэты канфлікт», — сказаў Лукашэнка.

Раней Лукашэнка заявіў, што «ніякага „контрнаступа“, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа».

«Але, мушу сказаць, самая вялікая дэзінфармацыя — гэты „контрнаступ“. Ніякага „контрнаступа“, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар’яцтва. Адзін да пяці на фронце ваяваць па тэхніцы і жывой сіле — гэта проста вар’яцтва! Не, трэба нагнятаць, трэба накручваць украінцаў для таго, каб працягваць і патапіць нас у гэтым супрацьстаянні. У гэтым сёння сутнасць на фронце. Мы гэта бачым. Гэта ў нас за плотам проста», — заявіў ён 18 траўня гэтага года.

Нагадаем, напярэдадні сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў паведаміў, што контрнаступленне яшчэ не пачалося. У гэты ж дзень намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што на Бахмуцкім напрамку УСУ перайшлі ад абароны ў наступ.