Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  2. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  3. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  4. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  5. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  6. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  7. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  10. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  11. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  12. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  13. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  14. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  15. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


Першыя ядзерныя снарады дастаўленыя ў Беларусь. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму 16 чэрвеня.

Владимир Путин. Москва, Россия, 4 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін. Масква, Расія, 4 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

«Мы частку гэтай тактычнай ядзернай зброі перамесцім на беларускую тэрыторыю. Гэта адбылося. Але толькі першыя. Гэта першая частка. Да канца лета мы гэтую працу выканаем цалкам», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі дадаў, што ядзерная зброя ствараецца дзеля забяспечання бяспекі і існавання расійскай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што ядзернай зброі ў РФ больш, чым у краін NATO.

— Яны ведаюць пра гэта і ўвесь час схіляюць нас да таго, каб мы пачалі перамовы па скарачэнні. Хрэн вам, як у нас у народзе кажуць, — сказаў Пуцін пад апладысменты залы.

Нагадаем, 25 траўня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Сяргей Шайгу тады ўдакладніў, што Расія, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёю і рашэнне пра выкарыстанне застаецца за Масквой.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што калі Расія размесціць сваю тактычную ядзерную зброю ў нашай краіне, то кіраваць ёю будзе Беларусь.

«Усё будзе па законе і па правілах. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», — сказаў Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка.

Зрэшты, гэтую ягоную заяву хутка абверглі ў Крамлі. Пазней і сам Лукашэнка прызнаў, што для выкарыстання размешчанай у Беларусі ядзернай зброі яму трэба будзе стэлефанавацца з Пуціным.

13 чэрвеня каардынатар Рады нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі паведаміў, што ЗША пакуль не бачаць прыкмет, якія б сведчылі пра тое, што перамяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь адбылося.

«Адносна Беларусі, усё, што я магу сказаць, — гэта тое, што мы не бачылі ніякіх прыкмет таго, што магло б прымусіць нас змяніць нашую ўласную пазіцыю адносна ядзернай гатоўнасці або патэнцыялу», — цытуе Кірбі «Еўрапейская праўда».

Кірбі таксама падкрэсліў, што рыторыка Аляксандра Лукашэнкі «адпавядае безразважнаму і безадказнаму падыходу гаварыць пра ядзерны патэнцыял».

Чытайце таксама