Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  10. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  11. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


У Мінску 21 чэрвеня абвясцілі прысуды фігурантам крымінальнай справы экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева, піша «Мінская праўда».

Відэа: «Мінская праўда»

Абвінавачанымі праходзілі 18 чалавек. Трох з іх судзілі завочна, бо яны знаходзяцца за мяжой. Гэта Вадзім Пракоп’еў, Ігар Чамякін і Дзяніс Хаміцэвіч.

У выніку суд прызнаў усіх вінаватымі і прызначыў: Вадзіму Пракоп’еву — 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргею Лісоўскаму і Ігару Чамякіну — па 20 гадоў, а Уладзіміру Савянкову і Дзянісу Хаміцэвічу — па 16 гадоў кожнаму. Сяргею Сакалову — 14 гадоў узмоцненага рэжыму, а Дзмітрыю Невяркевічу — 11 гадоў узмоцненага рэжыму. Вользе Петух і Мікалаю Рою — 10 (агульнага) і 12 гадоў (узмоцненага) адпаведна. Паўлу Чыхінскаму і Дзянісу Філончыку, Пятру Юркевічу — па 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Для Эдуарда Пестрака — 3,5 года з пазбаўленнем права займаць дзяржаўныя пасады, а для Аляксея Міхайлава — 2 гады агульнага рэжыму, які ён ужо адбыў, таму яго вызвалілі ў зале суда.

Сям'і Вайцяховічаў прызначылі наступныя тэрміны: Уладзіславу (сын) — 21 год, Віталю (бацька) — 19 гадоў, Анастасіі (жонка сына) — 11 гадоў, Вользе (маці) — 11 гадоў.

Вадзіму Пракоп’еву, Уладзіславу і Віталю Вайцяховічам, Ігару Чамякіну, Сяргею Лісоўскаму, Пятру Юркевічу і Дзянісу Хаміцэвічу, якіх дзяржабвінаваўца назваў «самымі актыўнымі і небяспечнымі ўдзельнікамі злачыннай супольнасці», суд прызначыў першыя пяць гадоў пакарання адбываць ва ўмовах турмы.

— Сапраўдныя злачынцы застаюцца на волі, — пракаментаваў «Люстэрку» рашэнне суда Вадзім Пракоп’еў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

У чым яны абвінавачваліся

Вадзім Пракоп’еў — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 3 арт. 333−1 (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыладаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў), ч. 5 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 (Суўдзел у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі).

Ігар Чамякін — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч.1 арт. 13 і арт. 364 (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).

Дзяніс Хаміцэвіч — ч. 1 арт. 14 і ч.3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ).

Віталь Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Анастасія Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);

Уладзіслаў Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 і ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);

Вольга Вайцяховіч — ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Сяргей Лісоўскі — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);

Аляксей Міхайлаў — ч. 2 арт. 406 КК (Неданясенне пра падрыхтоўку асабліва цяжкага злачынства);

Дзмітрый Невяркевіч — ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Эдуард Пестрак — ч. 3 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы);

Вольга Петух — ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 357 (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);

Мікалай Рой — ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Уладзімір Савянкоў — ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 2 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Сяргей Сакалоў — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 і ч. 3 арт. 333−1, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Дзяніс Філончык — ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);

Павел Чыхінскі — ч. 1 арт. 357 (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі);

Пётр Юркевіч — ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ).

Фигуранты уголовного дела Вадима Прокопьева. 21 июня 2023 года. Фото: БЕЛТА
Фигуранты уголовного дела Вадима Прокопьева. 21 июня 2023 года. Фото: БЕЛТА

Нагадаем, працэс стартаваў у Мінску 6 сакавіка. У той жа дзень пракурор зачытаў абвінавачанне Пракоп’еву. Паводле яго версіі, той кіраваў ім жа створанай арганізаванай злачыннай групай, якая дзейнічала з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны.

У групу нібыта ўваходзілі «радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы», у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, сілавікі, перш за ўсё са спецназа, спартоўцы рукапашнага бою, бізнесоўцы і іншыя, «хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», а іх план нібыта палягаў на захопе ўлады з тэрактамі і масавымі беспарадкамі.

Раней Алег Гайдукевіч паведаміў, што ў ноч з 10 на 11 ліпеня 2021 года ў яго дом невядомыя кінулі «кактэйлі Молатава», з якіх загарэўся толькі адзін. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, акрамя ката — у яго абгарэў нос. КДБ распачаў крымінальную справу па артыкуле 289 КК (Акт тэрарызму).

Чытайце таксама