Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  9. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  10. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  11. В Стамбуле начинаются переговоры Украины и России — они пройдут за закрытыми дверями
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


У Беларусі з наступнага года павысяць мінімальны заробак. Параўналі, як мы цяпер выглядаем па гэтым паказчыку на фоне некаторых суседзяў. На жаль, статыстыка не на нашую карысць.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Розніца ў заробку ў разы

З 1 студзеня мінімальны памер аплаты працы ў Беларусі падымуць да 626 рублёў. У той жа час мінімальная зарплата ў Літве роўная 840 еўра (2890 рублёў па курсе Нацбанка на 5 снежня), з пачатку 2024 года яе павысяць да 924 еўра (3179 рублёў). У Польшчы са студзеня мінімалку падымуць да 4242 злотых (3367 рублёў). Цяпер яна складае 3600 злотых (2857 рублёў). Расіяне атрымліваюць мінімалку ў памеры 16 242 расійскіх рублёў (567 нашых рублёў).

Пасля выплаты падаткаў у літоўцаў з мінімальным узроўнем аплаты працы на руках застаецца 633 еўра (2178 рублёў), а ў палякаў — 2784 злотыя (2210 рублёў). У расіян нета выходзіць у пераводзе на нашыя грошы 493 рублі. У беларусаў з мінімалкай пасля выплаты падаходнага падатку і 1% сацыяльнага ўзносу на руках застаецца 476,44 рубля.

Выходзіць, што розніца ў памеры мінімальнай месячнай аплаты працы ў Беларусі і Польшчы перавышае 4,7 разу.

Сумная карціна і што да пакупніцкай здольнасці

Каб зразумець розніцу ў пакупніцкай здольнасці такога памеру аплаты працы ў нас і суседзяў, мы параўналі колькасць тавараў і паслуг, якія можна купіць на мінімальны заробак у чатырох краінах. Звесткі для параўнання мы ўзялі на рэсурсе Numbeo.com. Так, у сярэднім беларус з самым нізкім па законе заробкам можа купіць амаль 228 літраў малака. Менш можа дазволіць сабе расіянін — 175 літраў, а вось палякам і літоўцам гэты прадукт больш даступны: 706 і 467 літраў адпаведна.

Свежых таматаў беларус можа набыць у тры разы менш, чым паляк, а курынага філе — у 2,6 разу менш.

Не такі вялікі разрыў атрымліваецца, калі пералічваць заробак у праязныя білеты на грамадскі транспарт. У гэтым выпадку беларус можа купіць іх 560 штук, паляк — 607, літовец — 608, а расіянін — усяго 388.

Нягледзячы на адносна невысокія цэны на паліва ў нашай краіне, яго даступнасць для тых, хто мае невысокія даходы, нашмат ніжэйшая, чым у суседзяў.

Лічыцца, што ў нашай краіне камунальныя плацяжы даволі нізкія. Сапраўды, у беларуса з мінімальным прыбыткам ад працы больш магчымасцяў заплаціць за ЖКП, чым у расіяніна і паляка. Але менш, чым у жыхара Літвы. Пры гэтым у сярэднім за кватэру на 85 «квадратаў» у Беларусі ЖКП выходзяць 165,8 рубля, у Расіі — 291, у Польшчы — амаль 849, а ў Літве — амаль 672 рублі.

Менш за ўсё ў параўнанні з трыма суседзямі нам даступныя мабільная сувязь, заняткі спортам і паходы ў кіно.

Калі паглядзець на перспектывы буйных пакупак, то і ў гэтым выпадку статыстыка не на нашую карысць. Напрыклад, на адзін метр свайго жылля літоўцам і палякам з самым нізкім заробкам трэба збіраць менш за чатыры месяцы. А беларусу давядзецца гэта рабіць амаль сем месяцаў (ва ўсіх выпадках адкладаючы ўвесь свой заробак). Даўжэй давядзецца збіраць расіяніну — больш за восем месяцаў.

Не хопіць беларусу яго заробку і на аплату (у сярэднім) арэнды аднапакаёвай кватэры, якая знаходзіцца нават не ў цэнтры горада. Для гэтага спатрэбіцца 1,44 такога даходу, расіяніну больш — 1,5. А вось палякі і літоўцы могуць арандаваць такое жыллё, прычым у паляка застаецца яшчэ сума, эквівалентная 320 рублям, а ў літоўца — 758 рублям.

На аўтамабіль Volkswagen Golf або эквівалентны коштам аналаг жыхару нашай краіны давялося б адкладаць цалкам свой даход больш за 11 гадоў, расіяніну — больш за 15 гадоў, паляку — усяго 3,5 года, а літоўцу — 3,4 года. І гэта пры тым, што для нашай краіны цана на такое аўто, паводле звестак рэсурсу, самая нізкая: 65 тысяч рублёў супраць 89,5 у Літве ці 92,7 у Польшчы.

Мы не параўноўвалі гэтых паказчыкаў з Украінай, бо гэтая краіна знаходзіцца ў стане вайны праз расійскую агрэсію, а параўнанне з Латвіяй было б такім самым, як з Польшчай і Літвой.