Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  4. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  5. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  9. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  10. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  11. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  12. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
Читать по-русски


Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры АНТ расказаў, для каго наяўнасць карты паляка ці іншага замежнага дакумента можа мець наступствы, а таксама паразважаў, наколькі правільна сёння іх мець беларусам.

Алексей Бегун. Скриншот видео ОНТ
Аляксей Бягун. Скрыншот відэа АНТ

«Нельга сказаць, што гэта праблема. Гэта жаданне кожнага грамадзяніна — мець гэты замежны дакумент або ад яго адмовіцца. Усе ведаюць пра магчымасць атрымання грамадзянамі Беларусі карты паляка — гэта такі нашумелы праект, які развівае польскі бок на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку праз свае амбасады і на тэрыторыі Польшчы. Фактычна мы цяпер маем і дзяржаўных службоўцаў, якія добраахвотна адмаўляюцца ад карты паляка. Бо зразумела, што для дзяржаўнага службоўца або службовай асобы, якая мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў, наяўнасць замежнага дакумента недапушчальная», — сказаў Бягун.

Паводле яго, чалавек мусіць добраахвотна адмовіцца ад гэтага дакумента праз кампетэнтныя органы. І гэта не будзе абмежаваннем.

«Маючы замежны дакумент, асоба не зможа рэалізаваць цэлы шэраг правоў, якія прадугледжаныя заканадаўствам: не можа атрымаць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, не можа стаць дзяржаўным службоўцам, не можа стаць дэпутатам усіх узроўняў улады, уключаючы мясцовыя саветы. Але акрамя грамадзян Расійскай Федэрацыі. Грамадзяне Расіі паводле нашага заканадаўства могуць быць дэпутатамі мясцовых органаў улады», — адзначыў Бягун.

Кіраўнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі таксама падзяліўся меркаваннем пра тое, наколькі ў гэтым кантэксце грамадзянам Беларусі правільна з маральнага пункту гледжання мець карту паляка.

«У дзяржаве праводзіцца комплекс мерапрыемстваў для таго, каб пераканаць грамадзян Рэспублікі Беларусь, што карта паляка наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, выкарыстоўваць на тэрыторыі і атрымліваць карту паляка недапушчальна. Зразумела, што асоба, якая атрымлівае карту паляка, дае адпаведныя абавязанні, у тым ліку на вернасць народу і Рэспубліцы Польшча. Ён абавязаны ведаць Канстытуцыю і выканаць цэлы шэраг фармальнасцяў. Яму даюцца „плюшкі“, само сабой, на тэрыторыі Польшчы. У тым ліку ён можа атрымліваць ільготную візу, спрошчаную працэдуру натуралізацыі. Для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гэта мой пункт гледжання, гэта недапушчальна», — заявіў Бягун.

Ён адзначыў, што «дзяржава выдатна разумее пагрозы і рызыкі ад гэтага ўсяго і робіць цэлы шэраг крокаў, каб мінімізаваць наогул жаданне грамадзян Беларусі атрымліваць карту паляка», і дадаў, што беларусы пачалі адмаўляцца ад карт паляка.

«Вяртаюць вельмі часта. Толькі за паўгода мы зафіксавалі больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна звярнуліся, каб адмовіцца ад карты паляка. А Польшча таксама рэагуе са свайго боку. У іх у заканадаўстве няма механізму адмовы ад карты паляка. Мы ва ўстаноўленым парадку скіроўваем адпаведныя дакументы з паведамленнем і фіксуем гэтыя факты з боку нашых грамадзян. Такая невялікая дыпламатычная вайна», — падсумаваў прадстаўнік МУС.