Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Першае паседжанне Усебеларускага народнага сходу, які атрымаў канстытуцыйны статус, мусіць прайсці 24−25 красавіка. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Чиновники. Фото: TUT.BY
Чыноўнікі. Фота: TUT.BY

Як заявіў Лукашэнка, «хоць гэта і сёмае скліканне», важна «і знешне, і па змесце правесці яго на самым высокім узроўні».

«Яшчэ раз паўтару, што гэта і ўрачыста мусіць быць і, самае галоўнае, змястоўна. Каб было як выбары ў Расіі, — камар носа не падаткне. Каб нас потым не папракалі. Усё цяпер сканцэнтравана палітычна на нас. У Расіі бурных падзей не мяркуецца, вакол таксама. Засталося ў нас правядзенне Усебеларускага народнага сходу. Стаўкі асобных нашых збеглых і Захаду на тое, каб пастарацца як мага больш прынесці дэзарганізацыі і развалу падчас паседжання і прыняцця рашэння, — мы такога падарунка ім паднесці не мусім», — сказаў ён.

Паводле Рамана Галоўчанкі, у першы дзень дэлегаты плануюць разглядаць арганізацыйна-выбарчыя пытанні, у прыватнасці, абраць рабочыя органы, падліковую камісію, старшыню, намесніка старшыні і Прэзідыум УНС, а таксама прыняць часовы рэгламент працы сходу. Менавіта гэты арганізацыйны працэс будзе адрозніваць наступны УНС ад тых, што былі раней, і тых, што будуць праводзіцца ў будучыні.

Другі дзень, паводле Галоўчанкі, будзе прысвечаны разгляду канкрэтных пытанняў, вынесеных на парадак дня.

Нагадаем, у лютым 2022 года беларускія ўлады правялі рэферэндум, пасля якога змянілася Канстытуцыя Беларусі.

У Беларусі з’явіцца новы орган улады — Усебеларускі народны сход. У яго склад увойдзе 1200 чалавек. Сярод іх — дзейны на той момант і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, грамадзянскай супольнасці, мясцовыя дэпутаты.

З 12 да 31 сакавіка ў Беларусі праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці. Самі выбары дэлегатаў УНС плануюць правесці з 1 да 10 красавіка.

На найбліжэйшым УНС збіраюцца зацвердзіць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну.