Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  16. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  17. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не абмяркоўвалі планаў што да захопу Еўропы. Пра гэта беларускі палітык расказаў супрацоўнікам дзяржСМІ 12 красавіка перад сустрэчай у Крамлі з расійскім кіраўніком.

Александр Лукашенко общается с сотрудниками госСМИ. 12 апреля 2024 года, Москва, РФ. Фото: t.me/pul_1
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з супрацоўнікамі дзяржСМІ. 12 красавіка 2024 года, Масква, РФ. Фота: t.me/pul1

Лукашэнка падкрэсліў, што заявы пра тое, што Францыя збіраецца скіраваць ва Украіну войскі, былі зробленыя для таго, каб яго з Пуціным «запалохаць».

— Тое, што Беларусь уступіць у вайну і іншае, — гэта з той жа оперы, што мы з Пуціным заўтра збіраемся захапіць Еўропу. Гэта праўда? Гэта лухта, гэта хлусня поўная. Мы ніколі нават не абмяркоўвалі гэтага пытання, — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, заяву пра магчымую адпраўку сухапутных войскаў ва Украіну прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон агучыў у канцы лютага на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы. Гэта выклікала вялікі рэзананс. Пазней кіраўнік МЗС Францыі ўдакладніў, што заходнія вайскоўцы ва Украіне могуць быць задзейнічаныя ў вырашэнні задач, не звязаных з ваеннымі дзеяннямі, напрыклад у кіберабароне, вытворчасці зброі ва Украіне, размініраванні.

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што канфлікт Расіі з альянсам непазбежны, калі вайскоўцаў краін NATO адправяць ва Украіну.

Чытайце таксама