Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  4. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  7. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


Магчымае закрыццё мяжы з Беларуссю — суверэннае права Польшчы. І хоць гэта спалучанае з нязручнасцямі для звычайных беларусаў і палякаў, беларускія ўлады могуць не пакінуць суседняй краіне іншага выбару, акрамя як пайсці на такі крок, заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі ў эфіры RMF FM.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Reuters

Радаслаў Сікорскі заявіў, што адносіны Польшчы з Беларуссю «кепскія з віны Беларусі» і гэта звязана ў тым ліку з міграцыйным крызісам на мяжы.

— Добры сусед так сябе не паводзіць. Беларусь павінная нешта зрабіць, каб палепшыць адносіны, — лічыць міністр.

Ён адзначыў, што апошнім часам сітуацыя з мігрантамі на мяжы стала менш напружанай. Паводле Сікорскага, ключавую ролю тут адыгралі кантакты Польшчы з уладамі Кітая, які перавозіць свае тавары праз польска-беларускую мяжу.

— Наколькі мне вядома, Пекін перадаў Беларусі свае асцярогі [з нагоды сітуацыі на мяжы], — сказаў міністр.

Сікорскі лічыць, што на паводзіны Лукашэнкі таксама паўплывала ўзмацненне кантролю на нешматлікіх па-ранейшаму дзейных пунктах пропуску на мяжы. Разам з тым пытанне пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю яшчэ не знятае з парадку дня — міністр назваў такі крок «суверэнным правам Польшчы».

— Большасць памежных пераходаў ужо закрытая, што прыносіць нязручнасці і нашым, і беларускім грамадзянам. Аднак [беларускі] рэжым можа не пакінуць нам іншага выбару, — заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Ён не даў прамога адказу, ці можа поўнае закрыццё межаў прымусіць афіцыйны Мінск вызваліць палітвязня Андрэя Пачобута або выдаць забойцу польскага салдата Матэвуша Сітка, які загінуў у выніку сутыкнення на мяжы ў канцы траўня.

— Беларусь ведае, што трэба рабіць для паляпшэння адносін, і ведае, што для нас непрымальна, — сказаў Сікорскі.

Нагадаем, некалькі дзён таму польскія СМІ паведамілі са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах, што польскія і беларускія чыноўнікі вядуць перамовы пра вызваленне Андрэя Пачобута. Сярод аргументаў, якія можа выкарыстоўваць Польшча ў гэтых перамовах, — поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю.

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Шэйна таксама заявіў, што суседняя краіна можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі беларускія ўлады не выканаюць трох умоваў. Гэта спыненне патоку мігрантаў да беларуска-польскай мяжы, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне зняволеных палякаў.

У канцы чэрвеня ў Кітай з афіцыйным візітам злётаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які паскардзіўся Сі Цзіньпіну на беларускія ўлады і на сітуацыю на мяжы.

Тым не менш міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што «шантаж з нагоды транзіту кітайскіх тавараў у Польшчы не атрымаўся».

Чытайце таксама