Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  2. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  11. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  12. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  13. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  16. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  18. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
Читать по-русски


Літва пайшла на саступкі і скарэктавала правілы ўезду легкавых аўто з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі ў краіну, паведамілі ў Мытнай службе Літвы.

Пункт пропуска "Каменный Лог". Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Пасля забароны на ўезд у Літву легкавых аўто з беларускімі нумарамі амаль месяц дзейнічала выключэнне для тых, у каго ёсць літоўская віза ці ВНЖ. Аднак 15 жніўня быў апошнім днём, калі такія людзі маглі трапіць у гэтую краіну.

Напярэдадні Міжнародная камісія па каардынацыі санкцый унесла змены ў пастанову. З 17 жніўня, згодна з дакументам, у Літву ўсё гэтак жа можна ехаць на легкавым аўтамабілі, які не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі, што мае сапраўдную візу, выдадзеную Літоўскай Рэспублікай, або дзейны часовы ці пастаянны від на жыхарства ў Літве. Пры гэтым за рулём транспартнага сродку мусіць знаходзіцца ўладальнік. На аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам ці выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, гэта рашэнне не распаўсюджваецца.

У ведамстве нагадалі, што пасля 18 студзеня 2025 года зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Асобы, якія кіруюць аўто з беларускімі нумарамі пасля гэтага тэрміну, будуць лічыцца парушальнікамі. Іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае штраф і канфіскацыю транспартнага сродку.

Да 18 студзеня 2025 года аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў краіне.