Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  2. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Прыватныя пансіянаты, якія да 1 кастрычніка не паспелі атрымаць ліцэнзію, не змогуць працаваць далей з гэтай даты, паведамляе Мінпрацы. Паводле яго звестак, пакуль атрымаць такі дазвол змагла толькі адна ўстанова. У ведамстве прапанавалі варыянты тым, хто цяпер знаходзіцца ў прыватных пансіянатах. Адзін з іх — заключыць дамову пажыццёвага ўтрымання (рэнту), то-бок перадаць дзяржаве сваё жыллё.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Каротка пра тое, што адбылося

З 1 ліпеня ў Беларусі паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі зрэзалі сацпакет, які дзяржава раней гарантавала насельніцтву. Да прыкладу, трапіць у дамы-інтэрнаты стала складаней, а сацпаслугі ад прыватнікаў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі з пражываннем пажылым і людзям з інваліднасцю, трапілі пад ліцэнзаванне. Прыватнікі павінныя да 1 кастрычніка гэтага года атрымаць ліцэнзію ад мясцовых уладаў. Раней падобнае ліцэнзаванне ўвялі для школ, праз што закрыліся многія прыватныя.

У Мінпрацы раней прасоўвалі стварэнне спецыяльнага рэестра тых, хто аказвае сацпаслугі, але ад гэтай ідэі ў выніку адмовіліся.

Ліцэнзію да 1 кастрычніка, мяркуючы са звестак Мінпрацы, змог атрымаць толькі адзін прыватны пансіянат.

Якія альтэрнатыўныя варыянты прапануюць чыноўнікі

Адзін з варыянтаў вырашэння праблемы, які бачаць у Мінпрацы, — заключыць дамову пажыццёвага ўтрымання (рэнту). «Ён уяўляе сабой дакумент, паводле якога атрымальнік рэнты — грамадзянін — перадае сваё жылое памяшканне ва ўласнасць дзяржавы, а платнік — дзяржава — абавязваецца ажыццяўляць пажыццёвае ўтрыманне», — тлумачаць у ведамстве.

У Мінпрацы ўдакладняюць, што такая дамова заключаецца з пажылымі людзьмі, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і не маюць сваякоў, абавязаных згодна з законам іх утрымліваць. Існуе дзве формы рэнты: дома і ў сацыяльных пансіянатах.

Сярод іншых варыянтаў, якія прапануюць у Мінпрацы, — перабрацца ў дзяржаўны пансіянат ці адзіны прыватны, які атрымаў ліцэнзію. Яшчэ опцыя — скарыстацца паслугамі сацработніка дома або сядзелкі. Таксама прапануецца варыянт замяшчальнай сям'і. «Гэта форма жыццеўладкавання поўнагадовага непрацаздольнага грамадзяніна ва ўмовах сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з асобай, якая не з’яўляецца блізкім сваяком (памочнікам), — расказваюць у міністэрстве. — Такія паслугі можа аказваць няродная сям’я або адзін чалавек (памочнік), пры гэтым адносіны не будуць закранаць маёмасных пытанняў».

Чытайце таксама