Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  4. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  6. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  15. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


/

У студзені гэтага года, у месяц, калі прызначаныя выбары, Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць Кітай. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі 3 студзеня. Чаму ён сабраўся ў Пекін і якія пытанні будзе абмяркоўваць з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам? Пра гэта «Люстэрка» спытала палітычнага аналітыка Валерыя Карбалевіча.

Александр Лукашенко вылетает из Пекина. 2 марта 2023 года. Фото: "Пул Первого"
Аляксандр Лукашэнка вылятае з Пекіна. 2 сакавіка 2023 года. Фота: «Пул Первого»

— Ёсць запрашэнне кітайскага кіраўніцтва пабываць у Кітаі. Трэба сустрэцца з кіраўніцтвам Кітая, каб вызначыць нашую далейшую палітыку на перспектыву. Гэта адзін з нашых стратэгічных партнёраў, — заявіў Лукашэнка пра свае планы на студзень. Даты візіту ён не ўдакладніў, але з вялікай доляй імавернасці паездка адбудзецца да дня галасавання, прызначанага на 26 студзеня.

Палітычны аналітык Валерый Карбалевіч найперш звяртае ўвагу на тое, што час для візіту выбіраў не Лукашэнка, а кітайскае кіраўніцтва.

— Ён едзе ў Кітай тады, калі там гатовыя яго прыняць, — падкрэслівае Карбалевіч. — У Сі Цзіньпіна вельмі напружаны графік, менавіта ён выбірае, калі ў яго з’явіцца нейкае акенца для сустрэчы. І таму Сі вырашае, калі Лукашэнка да яго прыедзе, а не наадварот.

Тым не менш напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка абавязкова выкарыстае візіт у Кітай для прапагандысцкіх мэтаў, упэўнены Валерый Карбалевіч.

— Тут важны, па-першае, сам факт, што яго гатовы прыняць кіраўнік другой дзяржавы ў свеце, а таксама тое, што Сі Цзіньпін яго прызнае, — лічыць палітычны аналітык. — Нават проста з’явіцца на тэлевізійнай карцінцы разам з кіраўніком Кітая, паціснуць яму руку. Для Лукашэнкі важнае менавіта гэта, незалежна ад таго, якія пытанні яны будуць абмяркоўваць. З гэтага беларускія ўлады, вядома, зробяць вялікі піяр.

Нагадаем, у чэрвені 2024 года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка КНР пра магчымасць закрыцця таварных перавозак з Беларуссю ў выпадку эскалацыі міграцыйнага крызісу на мяжы. Пасля гэтага тагачасны міністр замежных справаў Сяргей Алейнік заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з Польшчай. На думку Карбалевіча, сярод тэмаў, якія Лукашэнка абавязкова абмяркуе з Сі Цзіньпінам, будзе ў першую чаргу пытанне транзіту кітайскіх тавараў у Еўрапейскі саюз праз тэрыторыю Беларусі.

— Транзіт кітайскіх тавараў праз Беларусь — гэта вельмі важнае пытанне, — адзначае аналітык. — Статус транзітнай дзяржавы ў значнай меры быў страчаны Беларуссю ў сувязі з той сітуацыяй, якая ёсць у рэгіёне.

Другой тэмай перамоваў Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна можа стаць пытанне кітайскіх інвестыцый у Беларусь. Валерый Карбалевіч упэўнены, што апошнім часам эканамічная цікавасць Кітая да нашай краіны моцна знізілася.

— Гэтаму спрыяюць вайна Расіі з Украінай, увядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі і непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам краінамі Захаду, — кажа эксперт. — Гэта вельмі балючае пытанне, бо Беларусь разлічвала на кітайскія інвестыцыі, на эфектыўнае функцыянаванне кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Але ва ўмовах санкцый знізілася цікавасць кампаній з КНР інвеставаць у Беларусь. Палітычныя адносіны Лукашэнкі з Кітаем добрыя, але эканамічныя перажываюць пэўны крызіс. Не ведаю, ці магчыма наогул гэта выправіць да таго, як Беларусь нармалізуе адносіны з Еўропай.

Нагадаем, апошні раз Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай у пачатку снежня 2023-га. Да гэтага аналагічны візіт адбыўся ў сакавіку таго ж года.

Чытайце таксама