Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  10. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  11. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


/

Кандыдат-спойлер на прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Сыранкоў расказаў у інтэрв'ю «Точке» пра тое, як у дзяцінстве наведваў еўрапейскія краіны, быў нелегалам у ЗША, а таксама што ён «камуніст у трэцім пакаленні» і выхадзец з рабоча-сялянскага асяроддзя. Палітык ужо быў кандыдатам-спойлерам — на парламенцкіх выбарах дзевяць гадоў таму.

Сергей Сыранков. Фото: Павел Русак / tochka.by
Сяргей Сыранкоў. Фота: Павел Русак / tochka.by

Родам з «чарнобыльскага» раёна, тата з міліцыі

Уся сям’я Сыранкова — з Краснаполля на Магілёўшчыне. Тата працаваў міліцыянтам, мама — аграном-аналітык у насеннай інспекцыі. Хлопчык Сярожа з’явіўся ў пары ў 1983 годзе. Праз тры гады рвануў Чарнобыль, і Краснапольскі раён стаў адным за самых забруджаных у Беларусі: адтуль адсялілі 86 вёсак, свае дамы пакінулі амаль дзесяць тысяч чалавек.

Пераязджаць думала і сям’я Сыранкова. Тым больш што толькі-толькі нарадзілася малодшая сястра Сяргея. Але ў выніку засталіся, і бацькі камуніста дагэтуль жывуць на ўскраіне Краснаполля.

Падарожнічаў па Еўропе і хацеў быць прэзідэнтам

У тыя часы дзяцей з пацярпелых раёнаў часта вывозілі на аздараўленне за мяжу. За школьныя гады Сыранкоў пабываў у Польшчы, Бельгіі і двойчы ў Германіі.

«Я любіў гісторыю і з адкрытым ротам глядзеў на еўрапейскія сярэднявечныя замкі. Тады я зразумеў, як важна ведаць замежныя мовы, каб паездзіць па свеце, гутарыць з людзьмі», — кажа Сяргей.

Тут біяграфія кандыдата-спойлера падобная да біяграфіі рэальнай кандыдаткі на выбарах 2020 года — Святланы Ціханоўскай. Яна родам з паўднёвага Жыткавіцкага раёна і таксама ў дзяцінстве ездзіла ў Еўропу па «чарнобыльскай» праграме.

«Мама нядаўна ўспамінала, што, калі ў першым ці другім класе пытала, кім я хачу стаць, адказваў: прэзідэнтам», — расказаў ён.

Пасля школы быў факультэт замежных моваў Магілёўскага ўніверсітэта, куды Сыранкоў паступіў з другога разу.

Быў нелегалам у ЗША, а потым працаваў у выканкаме

У студэнцкія часы Сыранкоў пабываў у ЗША па праграме моладзевага абмену Camp America. Працаваў у дзіцячым лагеры і «халтурыў» на баку, хоць і нельга было. У выніку на беларуса з таварышам данеслі, і іх выгналі, пасля гэтага Сыранкоў год працаваў у ЗША «фактычна нелегалам». Кажа, што вярнуўся, калі жонка Алеся, з якой ажаніўся перад ад’ездам, пачала падазраваць яго ў здрадзе.

З ВНУ за гэты час адлічылі, давялося аднаўляцца ўжо на платным. Потым працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў вясковай школе пад родным Краснаполлем, затым стаў дырэктарам у іншай вёсцы, а праз год трапіў у аддзел ідэалогіі, у 2014 годзе ўзначаліў аддзел адукацыі райвыканкама. Тады 31-гадовы Сыранкоў стаў самым маладым начальнікам з усіх раёнаў краіны, увайшоў у Камуністычную партыю.

Ужо быў кандыдатам-спойлерам

Падчас парламенцкай кампаніі 2016 года Сыранкоў быў у спісах кандыдатаў у дэпутаты, як і прадстаўнікі ЛДПБ і АГП. Аднак тады пераможцай у акрузе была абвешчаная дзейная дэпутатка Таццяна Кананчук з блізкай уладам грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

На ўзроўні ніжэй — у раённым і абласным саветах — было прасцей, і Сыранкоў двойчы перамагаў. Маладога хлопца з рэгіёна зноў заўважылі і паклікалі працаваць у Магілёўскі аблвыканкам.

«У Краснаполлі мы ўжо тады пабудавалі свой дом. Да гэтага была кватэра, але ў „клетцы“ жыць я не змог. Таму сям’я засталася ў Краснаполлі, а ў Магілёве жыў у інтэрнаце», — распказвае падрабязнасці таго перыяду жыцця палітык.

Але і ў Магілёве ён затрымаўся ненадоўга — мясцовыя ўлады вырашылі зрабіць Сыранкова дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. У выніку ўсё атрымалася ў 2019 годзе. Тэрмін скончыўся ў сакавіку 2024-га, а ў траўні яго абралі кіраўніком Кампартыі Беларусі. У гэтай структуры пасля абвяшчэння пра блізкія прэзідэнцкія выбары вырашылі, што на іх кандыдатам пойдзе Сыранкоў.

Нагадаем, як лічыць Лукашэнка, з усіх кандыдатаў-спойлераў на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах лепш за ўсё на тэледэбатах, што прайшлі 20 студзеня, выступіў прадстаўнік Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў, які наўпрост заявіў, што на выбарах пераможа Лукашэнка — інтрыга толькі ў тым, хто «прыйдзе другім».