Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  4. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  6. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  15. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб чыноўнікі дабіліся скарачэння разрыву ў заробках у розных частках краіны. «Людзі павінныя атрымліваць заработную плату ў рэгіёнах прыкладна такую ж, як у Мінску», — заявіў палітык. На яго думку, гэта можа стрымаць адток людзей з рэгіёнаў. Аднак за апошняе дзесяцігоддзе даходы ў глыбінцы не наблізіліся да сталічных.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Як адрозніваюцца заробкі ў Мінску і рэгіёнах

У студзені гэтага года сярэдні заробак у Мінску складаў 3332 рублі (у тэксце называюцца сумы да выліку падаткаў і страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва — 13% і 1% адпаведна). Гэта прыкметна больш, чым у любым рэгіёне краіны.

З абласных цэнтраў найвышэйшы сярэдні заробак у Брэсце — 2 363,9 рубля. Тым не менш гэта амаль на 30%, або 968,1 рубля, менш, чым у Мінску. Самы нізкі такі даход з аналагічных гарадоў у Віцебску — 2121 рубель, або на 36,3% менш, чым у сталіцы.

Самая высокая сярэдняя зарплата па абласцях — у Мінскай. Аднак і ў гэтым выпадку гэта больш чым на чвэрць менш, чым у сталіцы.

Калі ж параўнаць заробкі ў Мінску з адным з самых бедных раёнаў краіны, Шаркаўшчынскім, то розніца ў студзені была амаль у 2,3 разу. Жыхары гэтага раёна атрымліваюць каля 1473 рублёў.

Нават Салігорскі і Мінскі раёны, якія лічацца самымі багатымі ў краіне, недацягваюць да сталічных заробкаў. У першым выпадку ў студзені ў сярэднім атрымлівалі 2 943,4 рубля, а ў другім — 2990.

Калі меркаваць са звестак Белстата, агулам у нашай краіне заробак звыш 3 тыс. рублёў маюць толькі 16% ад усіх работнікаў. Аднак гэта звесткі не за студзень, а за лістапад мінулага года, бо такую інфармацыю публікуюць толькі двойчы на год.

Што змянілася за 10 гадоў

Цяпер сярэдні заробак у Шаркаўшчынскім раёне адстае ад гэтага ж паказчыка ў Мінску на 55,8%, то-бок складае менш чым палову ад яго. А дзесяць гадоў таму, у студзені 2015-га, ён адставаў на 53,7%.

Іншымі словамі, за дзесяцігоддзе розніца ў сярэдніх даходах ад працы ў гэтым раёне і сталіцы павялічылася.

Калі казаць пра вобласці, то цяпер заробкі ў Віцебскай у сярэднім адстаюць ад Мінска на 40%. Дзесяць гадоў таму гэтая розніца складала 35,4%. Вырас разрыў і ў некаторых іншых абласцях (за выключэннем Брэсцкай, дзе розніца аказалася мінімальнай, а таксама Мінскай, дзе яна, наадварот, скарацілася).

У Гомелі ў пачатку гэтага года сярэдні заробак недацягваў да сталічнага амаль на 33,2%, а дзесяць гадоў таму — на 27,5%.

Атрымліваецца, што за апошнія дзесяць гадоў студзеньскія заробкі ў сталіцы і рэгіёнах замест збліжэння, наадварот, толькі аддаляюцца.

Чытайце таксама