Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  2. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  3. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  4. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  5. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  6. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  7. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  8. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  9. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  10. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  11. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  12. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  13. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  14. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  15. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  16. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  17. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
Читать по-русски


/

У нашай краіне існуюць 24 міністэрствы. Але, на думку намесніка старшыні Усебеларускага сходу і экс-кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандра Косінца, гэтага недастаткова. Ён прапанаваў стварыць яшчэ адно. Гэта стала вядома «Люстэрку» з дакладной запіскі віцэ-прэм'еру Уладзіміру Караніку з грыфам «Для службовага карыстання». Дакумент мы атрымалі з дапамогай BELPOL.

Александр Косинец. Фото: TUT.BY
Аляксандр Косінец. Фота: TUT.BY

Дакладную запіску Караніку 5 сакавіка даслаў першы намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення апарату Савета Міністраў Аляксандр Кашынскі. У першай частцы запіскі ён працытаваў прапанову экс-кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандра Косінца, якую той адправіў палітыку. Сутнасць яе ў тым, каб стварыць у краіне Міністэрства біялагічнай і фармацэўтычнай прамысловасці (Мінбіяфарм).

Косінец упэўнены, што «эфектыўная арганізацыя і кіраванне» ў фармакалагічнай індустрыі «мае вельмі важнае значэнне ў стратэгічным развіцці нашай дзяржавы і забяспечанні нацыянальнай бяспекі». Асноўных аргументаў для стварэння новага міністэрства ў чыноўніка два.

Імпарт у 2,5 разу перавышае экспарт

Па-першае, вялікія аб’ёмы экспарту ў сферы фармакалогіі. Косінец адзначае, што ў Беларусі лекавыя прэпараты вырабляюць 96 прадпрыемстваў (12 дзяржаўных і 84 прыватныя). З іх 67 працуюць з прэпаратамі для людзей, 29 — для жывёл.

— Прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці самастойна, ініцыятыўна, на аснове аналізу імпартных закупак у папярэднія перыяды вызначаюць напрамкі сваёй дзейнасці, — канстатуе Косінец.

Мяркуючы з усяго, выбраныя «напрамкі дзейнасці» не вельмі задавальняюць чыноўніка ў фінансавым плане. Паводле звестак Белстата, на якія спасылаецца ў сваёй прапанове намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу, у 2024 годзе імпарт лекавых прэпаратаў склаў 939 мільёнаў даляраў. Пры гэтым на экспарт прыпала ўсяго 378 мільёнаў даляраў.

Як лічыць Косінец, такая вялікая розніца паміж экспартам і імпартам звязаная з тым, што «наяўныя ў нас магчымасці выкарыстоўваюцца недастаткова». А значыць, аргументуе ён, трэба перагледзець «падыход да развіцця фарміндустрыі».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Volodymyr Hryshchenko, unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Volodymyr Hryshchenko, unsplash.com

«Шэраг негатыўных тэндэнцый»

Па-другое, чыноўнік звяртае ўвагу на «праблемы ў галіне фарміндустрыі ветэрынарных прэпаратаў».

— У пераважнай большасці выпадкаў прычыны смяротнасці жывёлы — захворванні. Хворыя жывёлы ці не атрымліваюць, ці атрымліваюць неналежнае лячэнне (несумненна, што догляд і кармленне граюць важную ролю), — адзначае Косінец.

І зноў прыводзіць статыстыку. Так, у 2024 годзе павялічылася смяротнасць буйной рагатай жывёлы (148 тысяч галоваў супраць 124 тысяч у 2023-м). Прычым 36% смерцяў — гэта цяляты да двух месяцаў. Вырас гэты паказчык і ў свінагадоўлі: 718 тысяч галоваў у 2024 годзе і 560 тысяч у 2023-м. Палепшылася сітуацыя толькі ў птушкагадоўлі. Летась загінула 22,4 мільёна птушак, што на сем мільёнаў менш, чым пазалетась.

Як адзначае чыноўнік, да такой карціны прыводзіць «шэраг негатыўных тэндэнцый». Напрыклад, апошнім часам не прымалі нарматыўных дакументаў, якія б рэгламентавалі абарот ветэрынарных прэпаратаў. Таксама «амаль усе» сельгасарганізацыі закупляюць іх самастойна, як унутры краіны, так і за мяжой. Праз што «не выключаюцца» парушэнні падчас закупак.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Polina Tankilevitch
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Polina Tankilevitch

Акрамя таго, лічыць Косінец, паміж распрацоўшчыкамі і вытворцамі прэпаратаў «штучна ствараецца канкурэнцыя». І прыводзіць прыклад: Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя Вышалескага не толькі распрацоўвае прэпараты, але і сам вырабляе іх. Хоць гэта мог бы рабіць «Белвітуніфарм». Прычым кошт выніковага прэпарата ў інстытута ніжэйшы.

Таксама зафіксаваныя парушэнні GMP (з англ. Good manufacturing practice, належная вытворчая практыка — патрабаванні да арганізацыі вытворчасці і кантролю якасці лекавых сродкаў для людзей і жывёл). Пра якія менавіта парушэнні ідзе гаворка і хто іх дапускаў, у дакуменце не ўдакладняецца.

Што вырашылі?

Галоўнае эканамічнае ўпраўленне адзначае, што прапанову Косінца Лукашэнка ўжо атрымаў. І даручыў прэм’ер-міністру (на той момант Раману Галоўчанку) яе «ўважліва вывучыць і ўзгодненыя прапановы ўнесці на разгляд» яшчэ раз.

Далей даручэнні пачаў раздаваць ужо Галоўчанка. Ён паставіў задачу падначаленым адказаць на пытанне: «Што перашкаджае развіваць фармпрамысловасць у складзе Мінздароўя, а вытворчасць ветэрынарных прэпаратаў — у складзе Мінсельгасхарча?» Відавочна, цяпер гэтым будзе займацца Уладзімір Каранік.

Гэта не адна такая ініцыятыва па стварэнні дадатковых міністэрстваў. Так, напрыклад, летась бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя праф. М.С. Куняўскага прапаноўваў стварыць Міністэрства тэхналагічнага і інавацыйнага развіцця.

Між тым па колькасці міністэрстваў нашая краіна — лідарка сярод суседак. Так, у Расіі іх 21, у Польшчы і Украіне — па 19, у Літве і Латвіі — па 14.