Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  2. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


Гомельскія памежнікі перахапілі ўкраінскі беспілотнік, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта. Напярэдадні гэта абмеркавалі ў эфіры СТБ — прапагандысты вырашылі, што гэта не проста разведвальная дзейнасць, а гатоўнасць напасці на адно з прадпрыемстваў.

Інцыдэнт адбыўся 2 лістапада за кіламетр ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскім раёне. Памежнікі заўважылі квадракоптар, які ляцеў з боку Украіны.

«Прынятымі мерамі робат удалося прымусова пасадзіць. У выніку аналізу дадзеных карты памяці беспілотніка пацверджаны факт яго запуску з украінскай тэрыторыі. Устаноўлена, што квадракоптар выкарыстоўваўся ўкраінскімі ваенізаванымі падраздзяленнямі на мяжы з Рэспублікай Беларусь. Змест знойдзеных фота- і відэаматэрыялаў сведчыць, што робат быў абсталяваны сістэмай інфрачырвонага бачання, выкарыстоўваўся для трэніровак перамяшчэння і скіду выбуховых прыстасаванняў, а таксама вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў ведамстве.

Інцыдэнт напярэдадні абмеркавалі ў эфіры тэлеканала СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак і праўладны палітолаг Пётр Пятроўскі.

«Знойдзеныя фота беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на карце памяці гэтага беспілотнага апарата. Чарговая правакацыя, пра што гэта сведчыць?» — задаўся пытаннем Азаронак.

Пятроўскі выказаў здагадку, што гэта не правакацыя, а разведвальная дзейнасць.

«Якая ажыццяўляецца перад нападам», — удакладніў Азаронак.

«Так. Не проста перад нападам, я лічу, што яны спрабуюць маніторыць сітуацыю на прампрадпрыемствах, каб нанесці нейкі ўдар. Для чаго гэта робіцца? Глядзіцца, а што там ёсць. Ці ёсць СПА, ці можна туды дзеўбануць», — пагадзіўся з ім Пятроўскі.

Нагадаем, яшчэ ўлетку на дзяржТБ расказвалі пра «спыненне чарговай тэрарыстычнай атакі» з боку Украіны. У сюжэце, паказаным у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», заявілі пра «нейтралізацыю на мяжы ўкраінскага беспілотніка са смяротным грузам».