Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Раніцай 28 снежня на волю выйшаў палітвязень, баксёр Аляксей Кудзін. Мужчыну затрымалі ў Расіі ў 2021 годзе, пасля чаго прывезлі ў Беларусь і асудзілі на 2,5 года калоніі за супраціў міліцыі падчас пратэстаў. Цяпер Аляксей едзе дадому і ўжо паспеў выпіць кавы, пра якую доўга марыў. Пра гэта «Люстэрку» расказала сяброўка сям'і.

Первое фото Алексея Кудина на свободе. Фото: Instagram жены Алексея Кудина Татьяны
Першае фота Аляксея Кудзіна на волі. Фота: Instagram жонкі Аляксея Кудзіна Таццяны

— Мы шчаслівыя ад таго, што яго сустрэлі і забралі! Гэта было самым галоўнымі, таму што заставаўся нейкі страх, што нешта можа здарыцца. Заўсёды ж ёсць асцярогі, — дзеліцца суразмоўніца. — Аляксей адчувае сябе добра, сеў за руль. Яны даехалі да найбліжэйшай запраўкі, з’елі некалькі смачных гарачых хот-догаў. А ён выпіў вялікую каву, якую даўным-даўно хацеў (смяецца). І ўсё, едзе ў цяпле дадому разам з сям’ёй.

Сустракаць Аляксея прыехалі і дзве малодшыя дачкі, якія адразу пабеглі абдымаць тату.

— Яго выпусцілі раней, чым прыехалі родныя, і ён пару гадзін яшчэ чакаў. Дзяўчынкі падбеглі, абнялі. Яшчэ спыталі ў мамы: «А тата цяпер будзе жыць з намі?» — кажа сяброўка. — Апошнія некалькі дзён для Аляксея былі цяжкія, таму мы вельмі чакаем яго дома, каб нарэшце сагрэць, накарміць.

Нагадаем, Аляксея Кудзіна абвінавачвалі ў тым, што падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Мінаблвыканкама, у якіх пасля былі знойдзеныя траўмы.

Два тыдні баец правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА Жодзіна, потым былі хатні арышт і падпіска аб нявыездзе, якую Аляксей Кудзін парушыў напярэдадні суда, у лістападзе 2020 года, і з’ехаў у Расію. На запыт беларускіх уладаў яго затрымалі ў Маскве. 21 ліпеня 2021 года мужчыну перадалі Мінску.

11 жніўня 2021 года суд прызнаў Аляксея Кудзіна вінаватым паводле ч. 2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання) і прызначыў яму два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.