Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  8. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  9. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  12. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  13. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
Читать по-русски


У сакавіку сілавікі амаль кожны дзень ладзілі аблавы па ўсёй краіне: паводле звестак праваабаронцаў, толькі за месяц затрымалі не менш за 614 чалавек. Цэнтр «Вясна» сабраў спіс самых абсурдных прычын, з якіх беларусы траплялі пад рэпрэсіі.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У сакавіку сілавікі практычна штодня праводзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны — у Пінску, Мёрах, Барысаве, Глыбокім, Мазыры, Лепелі, Полацку і іншых гарадах. Пасля рэйдаў на затрыманых складалі пратаколы за «экстрэмісцкія рэпосты», «несанкцыянаванае пікетаванне» і «непадпарадкаванне міліцыі».

Паводле звестак «Вясны», у сакавіку затрымалі не менш за 614 чалавек, прычым большасць — у другой палове месяца. Суддзі вынеслі не менш за 433 рашэнні па адміністрацыйных справах, адправіўшы пад арышт мінімум 166 чалавек і прызначыўшы некалькі дзясяткаў штрафаў.

Глыбокае: «няправільная» ёлка і пікет у фэйсбуку

Вялікая аблава ў Глыбокім прайшла 16 сакавіка. Усяго за месяц там затрымалі 22 чалавекі, з якіх дзевяцярых адправілі за краты, а шасцярых аштрафавалі.

Так, Сяргея Катовіча арыштавалі на 10 сутак за фота, апублікаваныя ў «Аднакласніках»: на здымках былі бел-чырвона-белы бот з прусаком на падэшве і навагодняя ёлка, упрыгожаная шарамі, БЧБ-сцягам, гербам «Пагоня» і надпісам «Жыве Беларусь».

А мясцовага прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча аштрафавалі на 2590 рублёў за тое, што ён без дазволу райвыканкама «правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў». А зрабіў ён вось што: выклаў у фэйсбуку сваё фота са сцягам Украіны і гербам «Пагоня». Таксама ў яго на старонцы знайшлі пост з выявай БЧБ-сцяга.

Івацэвічы: позва і яшчэ тры аркушы

У Івацэвічах 13 сакавіка каля ваенкамата затрымалі чатырох мясцовых жыхароў.

Як вынікае з іх паказанняў, маладыя людзі суправаджалі Данііла ў ваенкамат, куды яго выклікалі позвай: неўзабаве хлопца мусілі адправіць у войска. Калі ён выйшаў адтуль, сябры прапанавалі сфатаграфавацца разам на фоне будынка, трымаючы ў руках тры аркушы фармату А3. На іх было напісана «Свабоду Даніку» і намаляваная пяціканцовая зорка. Яны папрасілі мінака зрабіць групавы здымак, але тут з’явіўся супрацоўнік ваенкамата і забраў плакаты.

Выклікалі нарад міліцыі, сяброў затрымалі. Іх дзеянні расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне». У выніку хлопцаў арыштавалі на сем сутак, а дзяўчыну аштрафавалі на 185 рублёў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Наваполацк: арышты за сацсеткі

У Наваполацку ў сакавіку вынеслі не менш за дзесяць «палітычных «прысудаў. Прычым адна суддзя — Зінаіда Балаболава: большасць затрыманых яна адправіла пад арышт.

Ігара Прушынскага яна прызнала вінаватым у «пікетаванні» відэакліпам з БЧБ-сімволікай «Вконтакте», які быў апублікаваны ў 2019 годзе. Вынік — арышт на 10 сутак.

А Галіну Шчаднёву пасадзілі на 10 сутак за падпіску на старонку Паўла Латушкі ў Instagram.

Горкі: званок у міліцыю з пратэстам

15 сакавіка ў судзе Горацкага раёна судзілі мясцовага жыхара, якога абвінавачвалі адразу па двух адміністрацыйных артыкулах: абразу службовай асобы і несанкцыянаваны пікет.

Мужчына, нібыта п’яны, патэлефанаваў у мясцовае аддзяленне міліцыі і правёў пікет, «выказаўшы асабісты пратэст супраць Лукашэнкі», а таксама абразіў горацкага ўчастковага. Яго асудзілі на трое сутак арышту, а таксама прызначыла штраф — 740 рублёў.