Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски

Сёння, 21 красавіка, у Мінскім абласным судзе, дзе праходзіць суд па «справе NEXTA», пачаліся спрэчкі бакоў. Пракурор папрасіла тэрміны для фігурантаў, перадае Sputnik.

Коллаж: ПЦ "Весна"
Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла, Ян Рудзік. Калаж: ПЦ «Вясна»

Пракурор Наталля Сакалова папрасіла для Сцяпана Пуцілы 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Яна Рудзіка — 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Рамана Пратасевіча — 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама пракурор папрасіла суд адмяніць Пратасевічу меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту і ўзяць яго пад варту ў зале суда пасля вынясення прысуду.

Цяпер у судзе чакаюцца выступленні адвакатаў і апошняе слова Пратасевіча.

Суд па «справе NEXTA»

Паводле версіі абвінавачання, фігуранты ў розны час з 2020 года, знаходзячыся пераважна ў Польшчы, выконваючы «агульны план змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам, рэалізуючы ролі і задачы кіраванай устойлівай групы, якая ўзначальваецца імі, апублікавалі ў сетках каналаў NEXTA і „Беларусь галаўнога мозгу“ інфармацыйныя матэрыялы, якія маюць дэструктыўныя мэты. Акрамя таго, абвінавачаныя заклікалі пратэсна настроеных грамадзян здзяйсняць акты тэрарызму».

Нагадаем, суд па «справе NEXTA» пачаўся 16 лютага. Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна, Раман Пратасевіч прыходзіць на паседжанні ў якасці абвінавачанага. 7 красавіка пракурор агучыла суму шкоды па гэтай справе — не менш за 30 мільёнаў рублёў.

Таксама тром фігурантам выставілі новае абвінавачанне.

Раман Пратасевіч абвінавачваецца па наступных артыкулах:

  • распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);
  • арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК Беларусі);
  • арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі);
  • публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);
  • стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361−1 КК Беларусі);
  • кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, здзейсненае паўторна (ч. 2 арт. 361−1 КК Беларусі);
  • паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК Беларусі);
  • змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);
  • фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2 КК Беларусі);
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК Беларусі);
  • арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290−5 КК Беларусі).

Ян Рудзік абвінавачваецца па наступных артыкулах:

  • распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);
  • арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК Беларусі);
  • арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі);
  • публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);
  • стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361−1 КК Беларусі);
  • кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, учыненае паўторна (ч. 2 арт. 361−1 КК Беларусі);
  • паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК Беларусі);
  • змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);
  • фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2 КК Беларусі);
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК Беларусі);
  • арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290−5 КК Беларусі).

Сцяпан Пуціла абвінавачваецца па наступных артыкулах: