Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


У эфіры тэлеканала АНТ дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паразважаў пра тое, навошта Беларусі тактычная ядзерная зброя. На яго думку, у суседніх краінах «ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка», каб «астудзіць гэтыя галовы», у Беларусі ёсць два варыянты. Першы — «перанацэліць эканоміку на ваенныя патрэбы». Другі — з’яўленне ў краіне тактычнай ядзернай зброі.

Александр Вольфович. Фото: Константин Белявский, «Ваяр»
Аляксандр Вальфовіч. Фота: Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр»

Паводле інфармацыі Вольфавіча, на тэрыторыі сумежных краін «ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка». У якасці прыкладу ён прывёў Польшчу, дзе, паводле яго інфармацыі, 4% ВУП «на шкоду эканоміцы» адводзіцца на патрэбы абароны.

— Таму, каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці тым самым шляхам, перанацэліць эканоміку на ваенныя патрэбы і пачаць ствараць, павялічваць і разгортваць узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу. Але гэта ляжа велізарным цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян — насельніцтва Беларусі. Навошта гэта рабіць? Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа, — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Яшчэ адным элементам стратэгічнага стрымлівання, патлумачыў ён, ёсць тактычная ядзерная зброя. Паводле яго словаў, Захад проста не пакінуў Беларусі іншага выйсця, акрамя як размясціць у краіне ТЯЗ.

— Хоць, выводзячы ў 90-х гадах ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, гарантавалі забяспечанне бяспекі, адсутнасць якіх-кольвек санкцый у дачыненні да Беларусі, — сказаў Вальфовіч. — Сёння ўсё парушанае, усе абяцанні рухнулі, як кажуць, у Лету. Таму размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання.

Аляксандр Вальфовіч лічыць, што, «калі нейкі розум у галовах палітыкаў на Захадзе яшчэ застаўся», яны не пяройдуць чырвонай рысы.

— Таму што ўжыванне тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок, але крок апраўданы, каб абараніць нашую краіну, — працягнуў дзяржсакратар Савета бяспекі, адзначыўшы, што «нам чужога не трэба, але свайго мы ніколі не аддамо».

Нагадаем, 25 траўня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ТЯЗ ужо пачалося. Нягледзячы на ранейшыя заявы палітыка пра тое, што кіраваць тактычнай ядзернай зброяй будзе Мінск, кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Сяргей Шайгу сказаў, што кантроль над ТЯЗ і рашэнне пра выкарыстанне застаецца за Масквой.