Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  3. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  13. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  14. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Паглыбленыя праверкі ў пунктах пропуску сталі ўжо звыклымі для беларусаў, што вяртаюцца дадому пасля паездак за мяжу. «Люстэрка» раней пісала пра тое, каго могуць падвергнуць гэтай працэдуры і якія пытанні задаюць сілавікі. На мінулым тыдні праваабаронцы паведамлялі пра выпадкі затрыманняў людзей, якія заязджалі ў Беларусь. Даведаліся ў нашых чытачоў, якія нестандартныя сітуацыі ўзнікалі ў іх падчас перасячэння мяжы апошнім часам.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY
Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі.

Мінулыя паездкі ва Украіну

Андрэй расказаў, што павышаная цікавасць да яго на мяжы ўзнікла праз яго паездкі ва Украіну, якія былі яшчэ ў 2017 годзе. Памежнікі звярнулі ўвагу на штампы пра перасячэнне ўкраінскай мяжы.

— Памежнікі кудысьці тэлефанавалі, і пасля таго як усё прайшло добра, проста шпурнулі мой пашпарт. Сардэчна запрашаем дадому! Мяняйце пашпарт, калі ёсць штамп выезду ва Украіну, — раіць чытач «Люстэрка».

Замежныя нумары ў запісной кніжцы

Ігар падзяліўся гісторыяй пра тое, як памежнікі шукалі ў яго тэлефоне кантакты замежных абанентаў:

— У тэлефоннай кніжцы ўводзілі код Украіны і глядзелі, ці няма сярод кантактаў захаваных нумароў з гэтай краіны.

Іншы наш чытач, Канстанцін, расказаў, што падобная сітуацыя ў яго ўзнікла падчас вяртання з Польшчы:

— На пашпартным кантролі адвялі на дадатковы дагляд, і супрацоўнік у цывільным уважліва вывучыў усе кантакты з кодам +48 (тэлефонны код Польшчы. — Заўв. рэд.), пра кожны з іх пытаў, хто гэты чалавек, чым займаецца.

Пры гэтым абодва чытачы «Люстэрка» кажуць, што ў 2020 годзе іх не затрымлівалі, адпаведна, у базе «Беспарадкі», па якой сілавікі фільтруюць тых, хто перасякае межы, іх быць не магло.

— Мяне чатыры разы спрабавалі падлавіць пытаннем «Але ты ж прыцягваўся ў 2020 годзе?» — кажа Ігар. — Адзінае меркаванне, якое ў мяне ёсць, — яны працуюць па інфармацыі ад мабільных аператараў. Думаю, што наўрад ці мяне б адпусцілі пасля праверкі, калі б знайшлі фота з пратэстаў ці яшчэ нешта.

Выдаленыя праграмы

Вадзім расказаў, што з сабой у паездку за мяжу ён узяў скінуты да завадскіх наладак тэлефон. Аднак гэта не перашкодзіла людзям у цывільным знайсці цікавую для іх інфармацыю нават у «абнуленым» апараце:

— Нейкім чынам яны залезлі ў «Аднакласнікі» і знайшлі рэпосты «экстрэмісцкай» скіраванасці. Пацягнулі на размову яшчэ і жонку, у яе знайшлі ў «Аднакласніках» лайкі таксама пад нейкімі рэпостамі. Прымусілі пісаць паперу, што мы абавязуемся выдаліць усё гэта. Пагражалі адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасцю. У канцы гутаркі сказалі, што разумеюць нашую грамадзянскую пазіцыю, але хутка выбары…

Тэлеграм-канал Mayday.Team паведаміў пра выпадак, калі падчас праверкі на мяжы сілавікі самі ўсталявалі на тэлефон іх чытача выдалены раней Telegram:

— Так нічога падазронага і не знайшоўшы, шматкроць задавалі пытанне пра тое, чаму на тэлефоне быў раней усталяваны Telegram, а потым выдалены. Асобна пыталі, дзе менавіта грамадзянін бярэ навіны пра падзеі ў краіне і свеце.

Таксама, са словаў яшчэ аднаго чытача «Люстэрка», Антона, на мяжы людзі ў цывільным правяралі ягоны тэлефон на прадмет устаноўкі партызанскай версіі Telegram, распрацаванай беларускімі кіберпартызанамі якраз для выпадкаў павышанай увагі сілавікоў да змесціва гэтага мэсэнджара.

Старыя закладкі ў мабільных браўзерах

У некаторых чытачоў «Люстэрка» падчас перасячэння мяжы і праверкі тэлефонаў вывучалі закладкі ў мабільных браўзерах. Дапусцім, некалі вы ўбачылі цікавы матэрыял TUT.BY, вырашылі прачытаць яго пазней і дадалі да сябе ў закладкі. Магчыма, гэты тэкст вы ўжо даўным-даўно прачыталі, але ці выдалілі вы яго з закладак? Лепш зрабіць гэта перад чарговым перасячэннем мяжы. Нашыя чытачы паведамляюць, што ў некаторых выпадках сілавікі глядзяць, якія спасылкі захаваныя ў закладках, і вывучаюць іх.

Чытайце таксама