Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Адным з асноўных патрабаванняў Беларускага саюза жанчын (БСЖ) падчас распрацоўкі абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі было замацаванне ў ёй паняцця шлюбу як саюза паміж мужчынам і жанчынай, заявіла намесніца кіраўніцы БСЖ, першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч 14 лютага падчас відэамоста «Партнёрства без межаў». А вось сяброўка праўлення Савета старэйшын БСЖ Іна Салдаценка лічыць, што «жанчына Беларусі, жанчына Расіі — яна ў тым ліку і мужчына», піша выданне «Позiрк».

Инна Солдатенко — с телефоном в руках. Фото: «Светлагорскiя навiны»
Іна Салдаценка — з тэлефонам у руках. Фота: «Светлагорскiя навiны»

Паводле Надзеі Лазарэвіч, «захаванне традыцыйных каштоўнасцяў вельмі важнае» для таго, каб Беларусь «развівалася, памнажалася». Яна заявіла, што сёлета да ўдзелу ў акцыі БСЖ «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі» запрошаны В’етнам.

«У нейкі перыяд часу ў любой з краін, з якімі мы цяпер сябруем, усюды ёсць абавязкова той час, калі жанчыны станавіліся на шлях падтрымкі абароны тэрытарыяльнай сваёй краіны, як цяпер непасрэдна вось у гэтым працэсе знаходзіцца Расійская Федэрацыя, ды і мы, Рэспубліка Беларусь, вельмі актыўна падтрымліваем і заўсёды гаворым пра тое, што абарона, цэласнасць, абарона краіны — гэта вельмі важна і для нас, для жанчын, для маці», — сказала яна.

У сваю чаргу сяброўка праўлення Савета старэйшын БСЖ, дырэктарка РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Іна Салдаценка заявіла: «Жанчына Беларусі, жанчына Расіі — яна ў тым ліку і мужчына». «Так складваецца часам жыццё», — сказала яна, відаць, маючы на ўвазе, што беларускім і расійскім жанчынам даводзіцца выконваць у сям'і «мужчынскія функцыі» ў разуменні змагароў за «традыцыйныя каштоўнасці».

«Пра яе мусіць хтосьці паклапаціцца, і мы як прадстаўнікі суб’екта грамадзянскай супольнасці павінныя паклапаціцца пра гэтую частку нашай грамадзянскай супольнасці, а менавіта пра нашых мілых жанчын», — дадала прадстаўніца БСЖ.

Паводле Салдаценка, у Беларусі гэты клопат выяўляецца сярод іншага ў штогадовай акцыі «Здароўе жанчыны — здароўе нацыі». У межах акцыі праводзіцца ранняя дыягностыка анкалагічных захворванняў у калектывах прадпрыемстваў, дзе працуюць жанчыны.

Кіраўніца моладзевага крыла БСЖ Дзіяна Мішура расказала пра «Тыдзень бацькоўскай любові», які праходзіць у Беларусі і пачынаецца ў Дзень маці (14 кастрычніка), а заканчваецца Днём бацькі (21 кастрычніка).

«Цягам гэтага тыдня бацькоўскай любові мы робім вельмі шмат добрых справаў: тэлефануем мамам, татам, гаворым пра важнасць, пра сямейныя традыцыі. Моладзь ходзіць у аўдыторыі студэнцкія, школьныя, падымае важнасць тэмаў пра тое, што сапраўды сёння сям’я — гэта не проста слова, а гэта вельмі важнае слова, якое нясе ў сабе любоў, цеплыню. І што сёння саюз мужчыны і жанчыны — гэта сапраўды вельмі важна. І чаму не варта браць прыклады з заходніх краін і [варта] захаваць тое, што сёння ёсць у нашых краінах садружнай дзяржавы», — заявіла Мішура.

Беларускі саюз жанчын — праўладная арганізацыя, якая сярод іншага перадае гуманітарную дапамогу «Дабрачыннаму фонду Аляксея Талая» для «падтрымкі дзяцей Данбаса».

Відэамост ініцыявала Агульнарасійская грамадска-дзяржаўная арганізацыя «Саюз жанчын Расіі». Арганізатары анансавалі, што ўдзельніцы сярод іншага раскажуць пра выклікі, з якімі сутыкаюцца сучасныя жанчыны, але гэтая тэматыка не абмяркоўвалася.

Акрамя прадстаўніц Беларусі і Расіі ў мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — самаабвешчаных дзяржаваў на тэрыторыі Грузіі (з 193 сябраў ААН іх незалежнасць прызнаюць толькі 5 краін — Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя). Мінск юрыдычна не лічыць гэтыя ўтварэнні дзяржавамі, але актыўна развівае эканамічныя адносіны.