Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


У рабстве на ферме ў Свярдлоўскай вобласці 33-гадовы беларус прабыў амаль год. Вызваліць яго ўдалося дзякуючы актывістам руху «Альтэрнатыва», на гэта звярнула ўвагу выданне Reform.by.

Вадим Железкий. Фото: "Альтернатива"
Вадзім Жалезкі. Фота: «Альтэрнатыва»

33-гадовы грамадзянін Беларусі Вадзім Жалезкі звярнуўся па дапамогу ў «Альтэрнатыву» (гэта арганізацыя, якая змагаецца з сучасным рабствам) некалькі дзён таму. Ён расказаў, што на запрашэнне швагра прыехаў на заробкі ў Расію ў траўні 2023 года. Паводле дамоўленасці Вадзім мусіў працаваць на пілараме з заработнай платай 25 тысяч расійскіх рублёў. Аднак насамрэч яго прывезлі на ферму ў пасёлку Шадрыха ў Свярдлоўскай вобласці РФ. Яго працай стаў догляд кароваў і дапамога па гаспадарцы. За 10 месяцаў працы заробку мужчыну не заплацілі ні разу. А за аднойчы згубленую карову Вадзіма жорстка збілі.

Вадим Железкий. Фото: "Альтернатива"
Вадзім Жалезкі. Фота: «Альтэрнатыва»

Вызваляць беларуса на ферму прыехалі супрацоўнік «Альтэрнатывы», валанцёры і журналісты. Яны выклікалі паліцыю.

«Далей разгарнуліся разбіральніцтвы, якія так падобныя ад выпадку да выпадку. Гаспадар фермы, мужчына на імя Навер, сцвярджаў, што дакументы ў Вадзіма не адбіраў, а потым яны цудоўным чынам былі знойдзеныя і вернутыя іх законнаму ўладальніку. Выплачваць заробак Навер таксама не спяшаўся. Пасля ўгавораў супрацоўнікаў паліцыі палічыць, колькі ж Вадзім зарабіў за амаль год працы, Навер зрабіў разлікі, пасля якіх аказалася, што ніколькі. Бо, як сцвярджаў гаспадар фермы, частку абяцанай зарплаты ён пералічваў былой жонцы Вадзіма ў кошт аліментаў, а астатняе пайшло на забяспечанне яго прадуктамі харчавання і неабходнымі рэчамі, таму Вадзім практычна яшчэ і застаўся даўжніком. Аднак трэба адзначыць, што на білет дадому грошы яму далі. Бо, паводле версіі Навера і запрошанай ім дзяўчыны-юрыста, Вадзіма ніхто там сілком не трымаў», — пераказвае разбіральніцтвы прэс-служба «Альтэрнатывы».

На ферме, паводле словаў беларуса, знаходзіліся і іншыя рабы, у тым ліку нядаўна збіты мужчына на імя Субхон.

«Мы звярнуліся з гэтай інфармацыяй да супрацоўнікаў паліцыі. Аднак вынікам былі здзіўленыя — усярэдзіну на пошукі Субхона нікога не пусцілі, а пасля самастойнай праверкі супрацоўнікі заявілі, што ўсе работнікі там рускія і нікога з сіняком пад вокам яны не знайшлі», — паведамляе «Альтэрнатыва».

Цяпер грамадзянін Беларусі ў бяспецы і найбліжэйшым часам зможа вярнуцца дадому. Дарэчы, сёння ў Вадзіма дзень нараджэння.