Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


Гарадскі пасёлак Карма на Гомельшчыне ўжо ў пачатку сакавіка сталі рыхтаваць да правядзення абласных «Дажынак». Як паведамляе тэлеграм-канал «Гомельщина официально», пачалі з абнаўлення фасадаў і ўсталявання новых бардзюраў. Характэрна, што ў гэты ж час у гэтым раёне, адным з самых бедных у краіне, рэзка выраслі заробкі.

Городской поселок Корма готовиться к "Дожинкам-2024". Гомельская область, март 2024 года. Фото: t.me/gomel_region_gov
Гарадскі пасёлак Карма рыхтуецца да «Дажынак-2024». Гомельская вобласць, сакавік 2024 года. Фота: t.me/gomel_region_gov

Традыцыйна работы ідуць на галоўных вуліцах, якія будуць защважныя ўдзельнікам свята. «У доме № 33 на вуліцы Ільюшчанкі абнаўляюць фасад, на вуліцы Леніна дэмантуюць старыя і ставяць новыя бардзюры. На чарзе і іншыя аб’екты», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

Городской поселок Корма готовиться к "Дожинкам-2024". Гомельская область, март 2024 года. Фото: t.me/gomel_region_gov
Гарадскі пасёлак Карма рыхтуецца да «Дажынак-2024». Гомельская вобласць, сакавік 2024 года. Фота: t.me/gomel_region_gov

Пра тое, што «Дажынкі-2024» у Гомельскай вобласці пройдуць у гарадскім пасёлку Карма, стала вядома ў лістападзе мінулага года на аграрным свяце ў пасёлку Акцябрскі. Тады старшыня Кастрычніцкага райвыканкама Ірына Намачэнка перадала кіраўніку Кармянскага раёна Дзмітрыю Шынкарэнку сімвалічны сноп.

Председатель Октябрьского райисполкома Ирина Намоченко передает председателю Кормянского района Дмитрию Шинкаренко символический сноп. Поселок Октябрьский, Гомельская область, 18 ноября 2023 года. Фото: gp.by
Старшыня Кастрычніцкага райвыканкама Ірына Намачэнка перадае кіраўніку Кармянскага раёна Дзмітрыю Шынкарэнку сімвалічны сноп. Пасёлак Акцябрскі, Гомельская вобласць, 18 лістапада 2023 года. Фота: gp.by

Падрыхтоўка да «Дажынак» падтрымлівае эканоміку раёна

У студзені 2024 года рэзка вырас сярэдні заробак у гэтым раёне — да 1311,2 рубля. Год таму ён быў крыху большы за тысячу рублёў. У рэальным выражэнні сярэдні заробак там вырас на 16,5%, у той час як год таму рост быў усяго 7,6%.

У Кармянскім раёне традыцыйна самыя нізкія заробкі ў краіне. Напрыклад, нават пасля прыкметнага росту ў студзені гэтага года яны складаюць усяго 71,7% ад сярэдняй зарплаты па вобласці.

Можна меркаваць, што на росце заробкаў у раёне адбіліся акурат распачатыя работы па падрыхтоўцы да «Дажынак».

Городской поселок Корма готовиться к "Дожинкам-2024". Гомельская область, март 2024 года. Фото: t.me/gomel_region_gov
Гарадскі пасёлак Карма рыхтуецца да «Дажынак-2024». Гомельская вобласць, сакавік 2024 года. Фота: t.me/gomel_region_gov

Гэта відаць таксама ў статыстыцы па працы прадпрыемстваў. У першую чаргу па інвестыцыях у будаўніцтве — у студзені гэтага года да таго ж месяца мінулага яны выраслі больш чым у чатыры разы. А па выніках 2022 года прырост быў усяго на 20%.

Інвестыцыі ў машыны і абсталяванне выраслі больш чым у сем разоў у гадавым выражэнні. Пра тое, што гэтаму спрыялі работы па падрыхтоўцы да абласнога свята, сведчыць і тое, што ў іншых галінах рост нашмат больш сціплы. Напрыклад, сельская гаспадарка ўпала на 2,6%. Унутраны гандаль вырас на 8,2%.

Чытайце таксама