Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН апублікаваў рашэнне па індывідуальным звароце ад імені Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, асуджаных на смерць і пакараных у Беларусі ў 2018 годзе. У іх справе Камітэт знайшоў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, адзначыў, што ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены жыцця, і запатрабаваў ад уладаў Беларусі выплаціць маці пакараных адпаведную кампенсацыю, паведамляе «Вясна».

Дело Бережного и Гершанкова в Верховном суде 20 декабря 2017 года. Фото: "Весна"
Справа Беражнога і Гершанкова ў Вярхоўным судзе 20 снежня 2017 года. Фота: «Вясна»

21 ліпеня 2017 года Сямён Беражной і Ігар Гершанкоў былі асуджаныя на смяротнае пакаранне Магілёўскім абласным судом пасля таго, як былі прызнаныя вінаватымі па некалькіх пунктах у забойстве, замаху на забойства, рабаванні і махлярстве, учыненым арганізаванай групай. Яны падалі апеляцыі ў Вярхоўны суд, а таксама хадайніцтвы пра правядзенне нагляднай праверкі ў Генеральную пракуратуру і хадайніцтва пра правядзенне нагляднай праверкі ў Вярхоўны суд, але ўсё гэта адхілілі. Іх прашэнні пра прэзідэнцкае памілаванне таксама адхілілі.

У 2018 годзе Беражной і Гершанкоў былі пакараныя смерцю. У КПЧ ААН тады заявілі, што «пакаранне адбылося пры поўным ігнараванні просьбы прыняць часовыя меры абароны».

У КПЧ ад імені Гершанкова і Беражнога звярнуліся іх маці, прадстаўленыя каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэем Палудам. У сваёй скарзе яны адзначалі, што Гершанкоў і Беражной былі асуджаныя на смяротнае пакаранне ў выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва.

Арганізацыя пагадзілася, што падчас разбіральніцтва быў дапушчаны шэраг парушэнняў — у прыватнасці, парушанае права на жыццё і не выкананая прэзумпцыя невінаватасці.

Камітэт па правах чалавека ААН вырашыў, што Беларусь павінная выплаціць аўтарам звароту адэкватную грашовую кампенсацыю за гібель іх сыноў, а таксама, калі гэта дастасавальна, кампенсацыю судовых выдаткаў.

«Дзяржава-ўдзельнік таксама абавязаная не дапускаць такіх парушэнняў у будучыні і, з улікам сваіх абавязанняў па Факультатыўным пратаколе, добрасумленна супрацоўнічаць з Камітэтам, у прыватнасці шляхам выканання яго просьбаў наконт прыняцця часовых мер», — гаворыцца ў меркаванні КПЧ.

Акрамя таго, Камітэт хоча атрымаць ад Беларусі цягам 180 дзён інфармацыю пра меры, прынятыя для ажыццяўлення меркавання камітэта. Беларусі таксама прапануецца апублікаваць яго і забяспечыць шырокі распаўсюд.