Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


У панядзелак, 22 красавіка, байцы палка Каліноўскага правялі агульны збор, на якім прысутнічала «большая частка» байцоў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старым сайце палка, які перастаў функцыянаваць з мінулага года. На галасаванне вынеслі тры пытанні: адмена аднаго з рашэнняў камандзіраў, выключэнне байца і стварэнне Статута палка, згодна з якім будзе рэфармавацца яго дзейнасць. Афіцыйна кіраўніцтва палка Каліноўскага гэтую інфармацыю не каментуе. Аднак «Люстэрку» ўдалося пагаварыць з каліноўцам, што прысутнічаў на сходзе. Расказваем.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

— Агульны збор быў скліканы, бо савет камандзіраў 18 красавіка забараніў байцам палка Каліноўскага удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, — кажа наш суразмоўца. — Яны паставілі ўмову, што тыя, хто ідзе на выбары ў КР, павінны напісаць рапарты аб звальненні з палка. Гэта прамое парушэнне правоў байцоў. Больш за тое, на іх аказваўся ціск, у асноўным, псіхалагічны, абразы, пагрозы фізічным гвалтам і гэтак далей.

Большасць прысутных на сходзе прагаласавала за адмену гэтага рашэння, адзначае дабраахвотнік. Па дадзеных, што размясцілі на старым сайце палка, за адмену рашэння камандзіраў прагаласавала 78,6% прысутных.

— Другое пытанне было выключыць байца з пазыўным Мікола. Ён пагражаў байцам і казаў, што ім трэба звальняцца. Большасць палкавых хлопцаў лічаць, што яго дзеянні дыскрэдытуюць полк Каліноўскага, — гаворыць добраахвотнік. Па дадзеных са старога сайта палка, за выключэнне байца прагаласавалі 84 працэнты прысутных.

Таксама каліноўцы прагаласавалі за стварэнне працоўнай групы па прыняцці Статута палка (па дадзеных са старога сайта, за гэтае рашэнне прагаласаваў 91 працэнт прысутных). У яе ўвайшлі прадстаўнікі розных падраздзяленняў: пяхоты, мінамётнага, БПЛА, інжынернага, тылавой службы, медроты, сувязі, групы лагістыкі і механізаванай групы.

— Трэці год існуе падраздзел, а няма прынятага статута. Неяк усё гэта спускалася на тармазах і сабатавалася. І зараз гэтая група будзе працаваць да моманту прыняцця статута і нармалізацыі сітуацыі ў палку, — адзначае суразмоўца. — Камандзір палка Дзяніс Кіт (гаворка пра Дзяніса Прохарава. — Заўв. рэд.) падтрымаў гэтыя тры рашэнні. І зараз працоўная група зацвердзіла сваім галасаваннем паўнамоцтвы Кіта як камандзіра да моманту прыняцця статута, а потым жыццё пакажа.

Афіцыйна кіраўніцтва палка Каліноўскага пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.

Нагадаем, у Каардынацыйную раду балатуецца 280 чалавек, выбарчая камісія атрымала 13 спісаў. Сярод кандыдатаў — намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук са сваёй групай «Воля», якая складаецца з 20 чалавек.