Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Беларускія «Кіберпартызаны» заявілі, што «Гродна Азот» зноў атакаваны, і нагадалі пра свае патрабаванні вызваліць палітвязняў.

Камеры видеонаблюдения на "Гродно Азоте". Скриншот: видео "Киберпартизан"
Камеры відэаназірання на «Гродна Азоце». Скрыншот відэа «Кіберпартызан»

«Падчас першай атакі на сетку „Гродна Азота“ былі закладзеныя вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая серыя такіх „закладак“, якая мусіла выдаліць дадзеныя многіх сотняў ПК супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантролеры і іншыя серверы. Паводле нашай інфармацыі, на прадпрыемстве паніка. Дыспетчар аддаў загад тэрмінова выключыць камп’ютары па ўсім прадпрыемстве. Пазнавата», — напісалі «Кіберпартызаны» ў сваім тэлеграм-канале.

У групоўцы нагадалі, што нейтралізуюць і выдаляць усе «закладкі», калі будуць выкананыя іх патрабаванні што да вызвалення палітвязняў.

«Нашая мэта — зрабіць так, каб гэтыя палітзэкі сталі самымі дарагімі ў свеце для мінскай хунты», — заявілі хакеры.

«Кіберпартызаны» са спасылкай на крыніцу ў Security Lab таксама расказалі, што пасля першага ўзлому на «Гродна Азот» паслалі цэлую брыгаду бяспечнікаў, але тыя «клюнулі на пакінутыя прынады-падманкі-генератары-бурнай-актыўнасці» і не сталі шукаць сапраўдныя «сюрпрызы».

Нагадаем, днём 17 красавіка «Кіберпартызаны» правялі маштабную атаку на «Гродна Азот» — буйное хімічнае прадпрыемства, у вытворчасці задзейнічаныя ў тым ліку выбухованебяспечныя рэчывы. Аб’яднанне заявіла, што былі ўзламаныя сістэмы аховы і камеры відэаназірання, парушаная праца кацельнага цэха. Таксама знішчаныя бэкапы базаў дадзеных, сервераў. Для аднаўлення дадзеных удзельнікі групоўкі запатрабавалі вызваліць палітвязняў.