Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Ужо больш за сем гадоў беларускія сілавікі шукаюць былога супрацоўніка ГУБАЗіК падпалкоўніка Станіслава Якіменку. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што 8 студзеня 2017 года скраў амаль 270 тысяч даляраў з сейфа з рэчавымі доказамі. Пазней высветлілася, што ён з’ехаў у Румынію, бо ў яго быў пашпарт гэтай краіны. Потым Беларусь праз Інтэрпал абвясціла яго ў вышук, мужчыну затрымалі, але суд Румыніі адмовіўся выдаваць свайго грамадзяніна. З таго часу пра жыццё Якіменкі практычна нічога не вядома. Аднак, пакапаўшыся ў архівах, «Люстэрка» адшукала цікавы дакумент, які раскрывае некаторыя дэталі гісторыі экс-губазікаўца.

Ярослав Якименко, Бухарест, Румыния, 2018 год. Это единственное фото беларусского экс-силовика, опубликованное румынскими СМИ. Источник изображения: TUT.BY
Станіслаў Якіменка, Бухарэст, Румынія, 2018 год. Гэта адзінае фота беларускага экс-сілавіка, апублікаванае румынскімі СМІ. Фота: TUT.BY

Пакапаўшыся ў архіве Румынскага інстытута прававой інфармацыі, мы знайшлі прысуд Бухарэсцкага апеляцыйнага суда ад 14 чэрвеня 2018 года пра дэпартацыю жонкі экс-губазікаўца. Такое патрабаванне выставілі Румыніі беларускія ўлады.

У дакуменце няма поўных імені і прозвішча жанчыны, прыводзяцца толькі першыя літары — V. N. (У адным з месцаў тэксту прысуду відаць заканчэнне яе прозвішча — yeva). Вядома, што яна грамадзянка Беларусі, якая нарадзілася 16 красавіка 1988 года (то-бок цяпер ёй 36 гадоў).

На паседжанні жанчына расказала, што яе муж — падпалкоўнік міліцыі, які з’ехаў з Беларусі і атрымаў грамадзянства. У прысудзе, дарэчы, гаворыцца, што экс-губазікавец атрымаў грамадзянства на рашэнне румынскага суда. Аднак з дакумента не зразумела, калі менавіта — да або пасля ад’езду з Беларусі.

Таксама ў судзе высветлілася, што пара ажанілася ў Румыніі, і тут жа нарадзіўся і іх сын Якіменка Т. Беларуска прадставіла суду пасведчанні пра шлюб і нараджэнне сына, тыя былі выдадзеныя ў Бухарэсце. Праўда, калі менавіта, у прысудзе не гаворыцца.

Чаму ж беларускія ўлады раптам запатрабавалі выдаць жонку экс-губазікаўца?Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска паведаміла румынскаму боку, што беларуску абвінавачвалі ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 2 арт. 205 (Крадзеж, здзейснены паўторна, альбо групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё) і ч. 2 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае паўторна альбо групай асоб). Паводле звестак ведамства, жанчына «13 і 15 студзеня 2015 года сумесна з іншымі асобамі на падставе аказання інтымных паслуг выкрала ў некалькіх пацярпелых асобаў грашовыя сродкі на агульную суму два мільёны беларускіх рублёў (гэта сума да дэнамінацыі, а паводле курсу Нацбанка на 15 студзеня 2015 года яна была роўная 133 далярам. — Заўв. рэд.)».

Румынскаму суду жанчына заявіла, што не згодная з абвінавачаннямі, а «ўся гэтая гісторыя была прыдуманая, бо яе муж, грамадзянін Беларусі, спрабаваў дапамагчы апазіцыі, перадаючы ёй інфармацыю ў якасці падпалкоўніка міліцыі». Яна таксама сказала, што яе муж «хацеў паехаць у ЗША, каб растлумачыць палітычную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь, а менавіта тое, што міліцыя змагаецца з апазіцыяй». Беларуская апазіцыя ж, як заявіла жонка экс-губазікаўца, «змагаецца за дэмакратычнае грамадства і за адхіленне ад улады прэзідэнта Лукашэнкі».

У красавіку 2017 года TUT.BY паведамляў, што падазраваны ў крадзяжы грошай з сейфа ГУБАЗіК экс-супрацоўнік быў затрыманы ў адным з румынскіх аэрапортаў, калі спрабаваў вылецець у ЗША, але яго адпусцілі, бо ён быў грамадзянінам Румыніі.

Таксама з прысуду можна даведацца, што беларуска мела дазвол на часовае пражыванне ў Румыніі для замежнікаў са статусам уцекача. Дакумент быў сапраўдны да 13 красавіка 2021 года (нагадаем, суд па экстрадыцыі прайшоў у 2018-м).

Яна таксама паведаміла суду, што ў 2018 годзе была студэнткай літаратурнага факультэта Бухарэсцкага ўніверсітэта. На паседжанні жонка экс-сілавіка казала, што «ёй падабаецца жыць у Румыніі, у яе шмат сяброў, як румынскіх, так і замежных».

У выніку апеляцыйны суд Бухарэста адмовіў уладам Беларусі ў выдачы жанчыны. Прычынай стала тое, што ў Беларусі яе «жыццё ці свабода будуць пад пагрозай, яна будзе падвергнутая катаванням, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню».

Таксама румынскі суд канстатаваў «сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, невыкананне асноўных судовых і пазасудовых гарантый, а таксама неаднаразовыя злоўжыванні з боку беларускіх уладаў у дачыненні да асобаў, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам або звязаныя з палітычнай апазіцыяй».

Калі вы ведаеце што-небудзь пра тое, як склаўся лёс Станіслава Якіменкі і яго жонкі пасля 2018 года, напішыце нам у Telegram. Гэта ананімна!