Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Праз 38 гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы ў Брагіне Гомельскай вобласці фіксуецца высокі радыяцыйны фон: узровень забруджання больш чым у 2,5 разу вышэйшы за норму, расказала на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка службы радыяцыйнага маніторынгу — начальніца аддзела радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Зоя Трафімчык.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«[У Брагіне] фіксуецца забруджанне ў межах ад 0,5 да 0,56 мкЗв/г пры вызначанай мяжы для Беларусі 0,2 мкЗв/г», — назвала звесткі спецыялістка.

Нягледзячы на тое што гарадскі пасёлак Брагін, паводле класіфікацыі радыяцыйнага забруджання, размешчаны на тэрыторыях «з правам адсялення», там дагэтуль жыве больш за 4,5 тысячы чалавек.

Зоя Трафімчык адзначыла, што ўзровень радыяцыі ў Беларусі зніжаецца з нераўнамернай хуткасцю: у некаторых рэгіёнах гэты працэс хутчэйшы, чым у Брагіне.

Так, у Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці за апошнія пяць гадоў узровень радыяцыі знізіўся на 10% — з 0,2 мкЗв/г да 0,18 мкЗв/г, то-бок цяпер ён недацягвае да акрэсленай мяжы.