Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


/

У канале віцебскага ГУБАЗіКа «Северная столица» 7 лістапада з’явілася відэапаведамленне, якое было выдаленае праз секунду. Адміністратар канала выпадкова зняў сябе, потым зразумеў, што робіць, і выдаліў паведамленне. Увагу на гэта звярнула «Наша Ніва».

Скриншот ролика, который появился в телеграм-канале витебского ГУБОПиК. 7 ноября 2024 года. Скриншот: "Наша Ніва"
Скрыншот роліка, які з’явіўся ў тэлеграм-канале віцебскага ГУБАЗіК. 7 лістапада 2024 года. Скрыншот: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі выдання, міліцыянта, які выдаў сябе, завуць Андрэй Прыстаўка. Яму 33 гады, і ён з Віцебска.

Андрэй доўгі час працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС Віцебска. Паводле звестак супольнасці «Карнікі Беларусі», пасля выбараў 2020 года ён перакваліфікаваўся на палітычныя справы. І, відаць, пазней перайшоў у ГУБАЗіК.

Прыстаўка захапляецца спартыўнай стральбой з пнеўматычнай зброі. Ён рэгулярна займае прызавыя месцы па гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах у Віцебску.

Як адзначае «Наша Ніва», канал віцебскага аддзялення ГУБАЗіКа — адзін з найменш брутальных. Відэа з затрыманымі там ужо даўно выкладваюцца без іх твараў і са змененым голасам, а кантэнт у асноўным складаецца з рэпостаў з іншых дзяржаўных каналаў.