Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


/

Суд Ляхавіцкага раёна 28 студзеня мусіў судзіць за анлайн-пікетаванне завуча мясцовай гімназіі Таццяну Крапіневіч. Аднак яна пакінула Беларусь, паведаміў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.

Татьяна Крапиневич. 2023 год, Ляховичи. Фото: БЕЛТА
Таццяна Крапіневіч. Фота: БЕЛТА

«Завуч гімназіі з Ляхавіч была вымушаная пакінуць краіну з-за прэсінга, які ёй зладзіла стукачка Бондарава. BYSOL эвакуіраваў Таццяну літаральна за некалькі дзён да прызначанага суда. Таццяна пачынае жыццё з нуля ў бяспечнай краіне і просіць вас пра дапамогу», — напісаў Стрыжак.

Жанчыну чакаў суд за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».

Суд над Татьяной Крапиневич в расписании судебных заседаний. Скриншот: service.court.gov.by
Суд над Таццянай Крапіневіч у раскладзе судовых паседжанняў. Скрыншот: service.court.gov.by

Нагадаем, Крапіневіч — настаўніца матэматыкі і завуч па метадычнай рабоце гімназіі ў Ляхавічах. Як педагог жанчына стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі» ў 2023 годзе.

У тым самым годзе дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА апублікавала з ёю інтэрв'ю. Таццяна расказала, што пасля двух дзясяткаў гадоў працы ў бізнесе яна пераехала з Мінска ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей. Гэты матэрыял перапосціў і тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.

У снежні мінулага года пра Таццяну Крапіневіч напісала праўладная і прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава. Яна заявіла, што выкладчыца вучылася «на дзярждэпаўскіх курсах кіравання свядомасцю масаў і выступлення супраць дзяржаўнага ладу ў 2020 годзе». У якасці «доказу» даносчыца прымацавала скрыншот абвесткі пра набор дзяцей у адукацыйны лагер, які, паводле сцверджання Бондаравай, быў размешчаны ў Instagram-акаўнце Таццяны, але пазней быў выдалены.

«Думае (Таццяна. — Заўв. рэд.), напэўна, што міліцыя „не знойдзе доказаў“. Міліцыя, можа, і не знойдзе, а вось ГУБАЗ дакладна дакапаецца. Асабліва калі ёсць падставы ў выглядзе звароту са скрынамі і спасылкамі», — напісала прапагандыстка ў сваім тэлеграм-канале.

Агулам за восем дзён снежня Бондарава прысвяціла завучу ляхавіцкай гімназіі пяць публікацый, у кожнай з якіх патрабавала «прыняць да яе меры».

Чытайце таксама